Пы́шка1 ’круглая пульхная булачка’ (ТСБМ; в.-дзв., калінк., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’печыва з мукі і бульбы’ (лід., Сл. ПЗБ), ’мерзлая, перазімаваўшая на полі бульба’ (слуц., Жыв. сл.; пух., Сл. ПЗБ), пы́шка ’тс’ (Жд. 2; Жд. 3), рус. пы́шка ’пышка, пампушка’. Утворана ад пы́шкаць ’брадзіць, пухкаць (пра цеста)’, параўн.: подходзіць хлеб да пушкае (ТС), гл. пы́хаць, пышэ́ць.

Пы́шка2 ’ганарлівец, надуцік; пястун, раскошнік’ (Нас.), сюды ж пы́шыцца (пы́шицьца) ’надзімацца’ (Нас.), пы́шаны (пы́шенный) ’фанабэрысты, непадступны’ (там жа). Ад пыхаць, пышны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аля́пка ’вадзяны верабей’ Cinculus cinelus’ (Інстр. II, БелСЭ). Рус. оляпка, олябка ’Cinclus aquaticus’. Сабалеўскі (Slavia, V, 3, 439) рэканструюе *el‑ęb на основе мяркуемага ст.-рус. *олѧбь (параўн. прозвішчы Олябьев, Алябьев) і звязвае яго з коранем el‑ у словах елень, ельць, елзать (ст.-грэч. ἐλάυνω ’ганю’). Неверагодна. Паводле Гараева, НД, 27, да ляпаць (гл.). Супраць Фасмер, 3, 138. Аднак гэта этымалогія, відаць, больш верагодная: рус. олябыш ’піражок, пампушка, пышка’, якое Сабалеўскі адносіць сюды ж, Даль звязвае з ляпаць. Мы мяркуем, што аляпка ўзнікла як аляпаваты ад дзеяслова ляпаць у значэнні ’пляскаць, шлёпаць (па вадзе)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпа́шачка ’пузанчык, пышка’: мурашачка пумпашачка (воран., LKK 16, 187). Грынавяцкене і інш. (там жа) параўноўваюць з літ. pamparutė ’кругленькі, маленькі і пузаты (пра чалавека або прадмет)’, pamputys ’прышч; пончык’, рапіра, pampė ’пухліна, нарост’, pampti ’набухаць, разбухаць’, пры гэтым літаратурнаму -α/w-, на іх думку, павінна адпавядаць дыял. ‑um‑. Аднак не выключаецца сувязь і з пампу́ха, пампу́шка ’булачка’, якія Фасмер (3, 194) лічыць запазычаннямі з нямецкай (адносна магчымай нямецкай крыніцы “гукавыяўляльнага” комплекса pump- гл. Шустар-Шэўц, 2, 1191); Лаўчутэ (Балтизмы, 147) лічыць балтыйскае паходжанне слова недастаткова аргументаваным. Сюды ж мурашка‑пумпашка ’божая кароўка’ (воран., ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)