станаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца.

Незак. да стаць (у 1–5 знач.).

•••

Станавіцца на калені перад кімпакарацца, падпарадкоўвацца каму‑н.

Станавіцца папярок горла каму — рабіцца для каго‑н. невыносным, нясцерпным і пад.

Станавіцца папярок дарогі каму — перашкаджаць каму‑н. (звычайна ў дасягненні якой‑н. мэты).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кары́цца1, карытца ’карыта’ (Бяльк.), ’выемка, куды ўстаўляецца бёрда’ (Жыв. сл.), да карыта (гл.). Суфікс сярэдняга роду ‑ьce, які ўтварае дэмінутывы і гіпакарыстыкі (SP, 1, 101).

Кары́цца2 ’дэталь у калаўроце, пры дапамозе якой рэгулююць шнуры’ (Нар. сл.). Гл. карыцца1.

Кары́цца3пакарацца, скарацца’ (Кіркор, Ант.; Нас. Бел. песни, Сержп. Грам., Шн.), да карыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наха́бны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца нахабствам; бесцырымонны, бессаромны. Нахабныя дамаганні. □ [Адам:] — Ёсць, брат, у горадзе людзі, якія не пакарыліся і не пакарацца нахабным заваёўнікам... Якімовіч. Я хлопец сціплы і не нахабны, можна сказаць, сарамлівы і нясмелы. Чарнышэвіч. // Назойлівы, неадчэпны (пра жывёл, птушак, насякомых). Дзверы ў сенцы яшчэ не адчынены, ды каля парога, на траве, стракаціць ужо і настойліва кланяецца хаце вечна галодная, нахабная арава качак. Брыль. // Які выражае нахабства. Нахабны тон. Нахабны выгляд. □ Лена адвярнулася: вельмі ж нахабны позірк у гэтага «казла», як называлі Вадзягу ў сяле. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непако́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не хоча пакарацца, быць падуладным каму‑н. Тут край мой на самым стаіць рубяжы, і тут вось — маё непакорнае племя. Маракоў. У мінулым.. [Я. Купалу] перш за ўсё цікавяць моцныя духам, валявыя і непакорныя натуры. Шкраба. // Які ўласцівы такому чалавеку. Непакорны характар. // перан. Які не паддаецца або з цяжкасцю паддаецца якому‑н. уздзеянню; непаслухмяны. [Сямён] быў такі ж, як і раней: рослы, шыракаплечы, з моцнай шыяй, з бялявым непакорным віхорам. Мележ. Вольга адкінула з ілба непакорную пасму валасоў і з дакорам паківала галавой. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакары́цца, ‑каруся, ‑корышся, ‑корыцца; зак., каму-чаму.

1. Падпарадкавацца чыёй‑н. сіле, уладзе, выявіўшы пакорлівасць. [Адам:] — Ёсць, брат, у горадзе людзі, якія не пакарыліся і не пакарацца нахабным заваёўнікам... Якімовіч. // перан. Паддацца чыім‑н. намаганням, стаць асвоеным. У [свідравіны], якія былі прабураны вакол ствалоў, пусцілі мароз, і злосныя плывуны пакарыліся. Кулакоўскі. Каб быць пакарыцелем свету, Не толькі зямлёю трэба ўладаць, А трэба ўзняцца На сінюю гладзь — І неба павінна табе папарыцца! Чарот.

2. Змірыцца з чым‑н., адмовіўшыся ад барацьбы. Ты не спяшайся лёсу пакарыцца: Пакліч мяне. Пакліч. І я прыйду. Чэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хілі́цца, хілю́ся, хі́лішся, хі́ліцца; незак.

1. Прыгінацца ўніз, нахіляцца, нагінацца.

Да вады хіліліся вербы.

Буйныя каласы хіліліся да зямлі.

2. Нахіляцца набок.

Судна пачало х. на той бок, дзе была прабоіна.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., да чаго. Набліжацца да чаго-н., да якой-н. мяжы.

Кароткі снежаньскі дзень хіліўся да вечара.

Час хіліўся да восені.

4. перан., перад кім-чым. Здавацца, пакарацца.

Не нам х. перад цяжкасцямі.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Накіроўвацца, ісці да чаго-н. (пра гутарку, справы, учынкі і пад.).

Было відавочна, куды хіляцца падзеі.

Справа хіліцца ў патрэбным напрамку.

6. Туліцца, гарнуцца да каго-н.

Хлопчык хіліўся да матулі.

7. перан. Мець цягу, сімпатыю да каго-н.

Сын больш хіліўся да бацькі, чым да маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кары́ць1 ’ачышчаць дрэва ад кары’ (Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 3., КЭС., лаг.). Сувязь з лексемай кара (гл.) відавочная. Аднак цяжка вызначыць тып гэтай сувязі. Прасл. koriti мае другасныя значэнні і значэнне, зафіксаванае на ўсх.-слав. глебе (укр. корити, рус. корить), не мае адпаведных паралелей у іншых славянскіх мовах. Аднак калі прасл. koriti разглядаць як карэлят да čьrtǫ črěsti (?) ’рэзаць’, то значэнне ’ачышчаць дрэва ад кары’ можна разглядаць як першаснае, а kora як ’штосьці зрэзанае’.

Кары́ць2, укр. корити, рус. корить, чэш. kořiti ’пакараць’, славац. korit saпакарацца’, в.-луж. korić ’пакараць’, польск. korzyć ’карыць’, балг. коря ’тс’, макед. кори ’тс’, серб.-харв. ко̀рити ’тс’, славен. koriti ’тс’: koriti sę ’спрачацца’. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац. carināre ’здзекавацца’, ірл. caire ’вымова, знеслаўленне’. Параўн. з апошнімі ст.-слав. корити ’знеслаўляць’, славац. koriťsa ’здзекавацца’, рус. коритись ’тс’. Семантычныя адрозненні двух радоў дзеясловаў вымушаюць нас дапусціць ідэю аб суіснаванні аманімічных дзеясловаў koriti1 і koriti2, якія, напрыклад, ва ўсходнеславянскіх мовах поўнасцю зліліся. Тады, магчыма, рэфлексацыі koriti1 са значэннем ’пакараць’ і адпаведна koriti sę1 ’спрачацца’ можна суаднесці з літ. kãras ’вайна’, гот. harjis ’войска’ (супраць Фрэнкель, 220 і Трубачоў, Эт. сл., 11, 76–77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подчиня́ться

1. (покоряться) пакара́цца, скара́цца;

2. (повиноваться) падпарадко́ўвацца; (быть в непосредственном ведении — по службе, работе — ещё) паднача́львацца; (слушаться) слу́хацца (каго), слу́хаць (каго);

чу́вство подчиня́ется рассу́дку пачуццё падпарадко́ўваецца ро́зуму;

э́то учрежде́ние подчиня́ется на́шему министе́рству гэ́та ўстано́ва паднача́льваецца (падпарадко́ўваецца) на́шаму міністэ́рству;

подчиня́ться прика́зу падпарадко́ўвацца зага́ду, слу́хацца зага́ду;

3. грам. падпарадко́ўвацца;

одному́ гла́вному предложе́нию мо́гут подчиня́ться не́сколько прида́точных аднаму́ гало́ўнаму ска́зу мо́гуць падпарадко́ўвацца не́калькі дада́ных;

4. страд. скара́цца; падпарадко́ўвацца; паднача́львацца; см. подчиня́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свет, ‑у, М свеце, м.

1. Зямля з усім тым, што на ёй існуе; сусвет (у 2 знач.). Падарожжа вакол свету. □ [Фрэйда:] — Мяне.. пачынае цікавіць увесь свет: дзе і як жывуць працоўныя. Бядуля. Колькі людзей, далёкіх, невядомых! Яны ж сабраліся сюды [на Сусветны кангрэс міру] з усяго свету. Маўр. // Усё жывое, усё навакольнае; усё, што акружае чалавека. Свет імгненна перастаў для.. [Івана] існаваць, саступіўшы месца бязладнай жудасці сноў. Быкаў. // Грамадства, людзі. Свякроў знала, што будзе бяда, і таму не пайшла ў лён, а выйшла палоць грады. «Ну ж і свет пайшоў, — мармытала яна, — абы трохі, дык і на табе»... Брыль.

2. Тое, што і сусвет (у 1 знач.). Каб быць пакарыцелем свету, Не толькі зямлёю трэба ўладаць, А трэба ўзняцца На сінюю гладзь — І неба павінна табе пакарацца! Чарот.

3. Шостая частка сусвету; планета. Шырокі малюнак недасяжных светаў раскрываўся перад вачамі маладога настаўніка ва ўсёй сваёй таемнасці і бязмежнасці. Колас. Мне разгадаць бы вечнасці сакрэт — адмоўнай сіметрычнасці прычыну: святло і цемра, свет і антысвет, хлусня і праўда часу, плюс і мінус. Русецкі.

4. які. Чалавечае грамадства, аб’яднанае пэўным грамадскім ладам, культурнымі і сацыяльна-гістарычнымі адзнакамі. Капіталістычны свет. Сацыялістычны свет. Антычны свет. // перан.; чаго або які. Лад жыцця. Хай свет стары шакалам вые. Кляшторны. Гарыць маяк Сусветнае Камуны, І з кожным днём Ярчэй яго прамень. І гімны творчых дум Імпэтам зв[а]нкаструнным Вітаюць новы свет, Вітаюць новы дзень. Хведаровіч.

5. чаго або які. Якая‑н. сфера жыцця ці з’яў у прыродзе. Неарганічны свет. Раслінны свет. □ Пярэстая кабылка, худая, нядужая, а натурыстасць у яе была такая, што ва ўсім жывёльным свеце падобнай не знойдзеш. Кулакоўскі. // чаго. Якая‑н. асобная галіна, сфера рэчаіснасці; сукупнасць якіх‑н. з’яў, прадметаў, што акружаюць чалавека. Свет гукаў. Свет фарбаў. □ [Марынка] схілілася над сшыткамі, паволі ўваходзячы ў знаёмы свет формул і вывадаў. Хадкевіч. // Кола з’яў псіхічнага жыцця (пачуццяў, перажыванняў і пад.). У алегарычных апавяданнях Я. Колас перадае погляды простага чалавека на жыццё, раскрывае свет яго ўяўленняў і мар. Пшыркоў. Паэт закліканы паказваць духоўны свет савецкага чалавека ва ўсёй яго велічы. «Полымя».

6. чаго або які. Якая‑н. сфера, галіна дзейнасці людзей. Ніякім забабонам не ўстояць перад светам навукі, якая дапамагае нам пазнаваць і перабудоўваць свет. «ЛіМ».

7. Кола людзей, аб’яднаных агульнай прафесіяй, прыналежнасцю да якога‑н. асяроддзя і пад. Артыстычны свет. Прыдворны свет. // У буржуазна-дваранскім грамадстве — кола асоб, якія належалі да прывілеяваных класаў. Вышэйшы свет. Вялікі свет.

8. Зямное жыццё ў процілегласць незямному. Разгадаць такую загадку і цяпер не магу, пражыўшы на свеце паўсотню гадоў. Шамякін.

•••

Геацэнтрычная сістэма свету гл. сістэма.

Геліяцэнтрычная сістэма свету гл. сістэма.

Новы свет — Амерыка.

Стары свет — Еўропа, Азія, Афрыка ў адрозненне ад Новага свету, Амерыкі, якую адкрылі пазней.

Частка свету гл. частка.

Адкрыты свет — усё даступна.

Адкрыць свет гл. адкрыць.

Адправіцца на той свет гл. адправіцца.

Адправіць на той свет гл. адправіць.

Баламуціць светам гл. баламуціць.

Белы свет — зямля, зямны шар; чалавечае грамадства.

Блізкі свет; не блізкі свет; за блізкі свет — далёка.

Брыдзіць светам гл. брыдзіць.

Выйсці ў свет гл. выйсці.

Гнаць на той свет гл. гнаць.

Гэты свет — зямны свет, жыццё як супрацьпастаўленне замагільнаму свету.

Да сканчэння свету гл. сканчэнне.

Загарадзіць свет гл. загарадзіць.

Загнаць (увагнаць, звесці) на той свет гл. загнаць.

За свет (ісці); за светам — далёка.

Звесці са свету гл. звесці.

Зжыць са свету гл. зжыць.

З-за свету — здалёк.

З усяго свету — здалёк, немаведама адкуль.

З’явіцца на свет гл. з’явіцца.

Ісці на той свет гл. ісці.

Край свету гл. край ​1.

На краі свету гл. край ​1.

На край свету гл. край ​1.

На свет глядзець не хочацца гл. глядзець.

На чым свет стаіць — вельмі моцна (лаяць, крычаць і пад.).

Ні за што на свеце гл. што.

Ні свет ні зара — да світання, самым ранкам, вельмі рана.

Пайсці (падацца) у белы свет гл. пайсці.

Пакінуць гэты свет гл. пакінуць.

Перавярнуць (увесь) свет гл. перавярнуць.

Перавярнуць усё на свеце гл. перавярнуць.

Пусціць на свет гл. пусціць.

Пусціць па белым свеце гл. пусціць.

Свет аб’ехаць гл. аб’ехаць.

Свет гарыць — тое, што і ліха гарыць (гл. ліха).

Свет завязаць гл. завязаць ​1.

Свет зачыніўся — аб наступленні цяжкага, неспакойнага перыяду ў жыцці.

Свет зачыніць гл. зачыніць.

Свет клінам (не) сышоўся на кім-чым — хто‑н. або што‑н. не з’яўляецца адзіным, ёсць і іншыя.

Свет не бачыў — надзвычай, незвычайна.

Свет стаіць на кім-чым — асноўваецца, грунтуецца жыццё на кім‑, чым‑н.

Свету белага (божага) не бачыць гл. бачыць.

Свету (белага) не відаць гл. відаць.

Сканчэнне свету гл. сканчэнне.

Смуродзіць свет гл. смуродзіць.

Стары як свет гл. стары.

Такі свет настаў — настала не тое жыццё.

Той свет — замагільны свет як супрацьпастаўленне зямному свету, жыццю.

Трубіць на ўвесь свет гл. трубіць.

Убачыць свет гл. убачыць.

У белы свет як у капейку — без мэты, не ведаючы куды, куды вочы глядзяць (ісці, садзіць і г. д.).

(Увесь) свет засланіць гл. засланіць.

Усё на свеце гл. усё.

Чуць свет — раніцай, на золку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)