Пра́жыць, прэ́гчы, прагці́ ’падпякаць перад полымем’, ’апрацоўваць зерне, арэхі, насенне моцным жарам перад спажываннем’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж., Гарэц., Нік. Очерки, Яруш., Касп., Клім.). Рус. зах. пря́жить, пря́гу ’смажыць (у масле)’, укр. прягти, пряжу́, ц.-слав. пръжити, пражити ’смажыць, сушыць’, польск. prażyć, в.-луж. pražić, н.-луж. pšažyśпадсмажваць, паліць, сушыць’, чэш. pražiti ’падпякаць, смажыць арэхі’, славац. pražiťпадсмажваць, паліць, сушыць’, серб.-харв. пр̏жити, славен. prážiti, pŕžiti ’смажыць, падпякаць’, балг. пъ́ржа ’тс’, макед. пржи ’тс’. Прасл. *pražiti; ‑ŕa‑ ў рус. і ўкр. гіперграматычнае. Роднаснае літ. spraga, spragė́ti ’смажыцца’, ’трашчаць (аб драўніне’), нарв. spraka ’трашчаць’, ст.-інд. sphūrjati ’бурчыць, грыміць, вырываецца надвор’, авест. sparja ’парастак’ (Фасмер, 3, 383; Траўтман, 276 і наст.; Махэк₂, 482, Брукнер, 434). Гл. таксама прагнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуры́шка ’парэчка’ (Адм.): заружавеўшыся, маўляў, пурышкі на ясным сонцы (Лёсік) сюды ж, магчыма, і рус. пуры́ш ’індык’. Відаць, узыходзіць да *pyriti/*puriti ’смажыць, пячы’, параўн. серб.-харв. пу̏ритипадсмажваць’, укр. пи́рити ’чырванець ад гневу’, славен. piriti se ’чырванець (ад злосці)’, польск. zapyrzyć się ’зачырванецца’, в.-луж. pyrić ’паліць’, што да *pyrь ’агонь’ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 202–203); інакш адносна рускага слова Фасмер, 3, 410 (< рус. пы́рить ’тапырыць пер’е’). Паводле Трубачова (Зб. памяці Талстога, 1, 309), зыходнае *puriti з першапачатковым значэннем ’пячы, грэць’ захавалася толькі ў прыставачных утварэннях, куды адносяцца рус. дыял. опу́ри́ть ’абдаць мачой’ і пад. Параўн., аднак, рус. дыял. пу́рить ’мачыцца’ і папярэдняе слова. Не выключана, што з’яўляецца адаптаваным паланізмам, параўн. польск. porzeczki ’парэчкі’ (Арашонкава–Чабатар, Адм.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пірга́ць ’штурхаць’, піргну́ць, піргану́ць ’штурхануць, піхнуць’ (Янк. I; Шат.; мядз., Нар. словатв.: смарг., віл., лаг., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), пірга́цца ’штурхацца’ (Сл. ПЗБ), піргну́ць ’раптам піхнуць рукамі’, піргеяь! у фразе: а ён піргеяь хлопца ў гразь, а сам пабег ’раптоўна піхнуць’ (Варл.), адпіргну́ць ’адштурхнуць’ (Шат.). Значэнне ’хуткі рух’ прысутнічае ў генетычна роднасных гэтай лексеме словах і ў іншых мовах: польск. pierzgnąć ’драпнуць, хутка ўцячы’, ’скочыць (каб уцячы), будучы напалоханым’, якое, у асноўным, ужываецца ў глухім варыянце pierzchnąć ’тс’ (як літ. gudrus ’хітры, лоўкі’ — прасл. хуігь ’разумны’ > ’хітры’), польск. pirgiel ’верабей’, укр. лемк. тлриця ’матылёк’, пирга́ч ’кажан (у якога ў палёце назіраюцца хуткія, раптоўныя рухі’), балг. торгае ’жвавы, хуткі’, серб.-харв. пргав ’гарачы, гняўлівы, запальчывы’; ’нястрыманы, грубы’, якія можна узвесці да прасл. *pьrgati, што мае варыянт *pьrgali: рус. пар‑ гать ’кідаць’, каш.-славін. pitrgac ’хутка ехаць’, napurgac ’спяшацца, бегчы’, purgnoc sa ’пайсці некуды і зараз жа вярнуцца’. Можна параўнаць з літ. spirgii ’смажыць, падсмажваць’, spirgėti ’пячыся, смажыцца’, ’пражыцца’ (Лаўчузэ, Балтизмы, 73: пад успіргпуць ’напіраць, нажарваць’; Саўка, Запісы, 23, 55), значэнне якога адрозніваецца ад бел. піргаць, аднак можна меркаваць, што для паняцця ’смажыцца’ ў літоўскай мове гэты дзеяслоў не асноўны, — першасным быў kepti, а spirgėti выражаў рух, хуткасць дзеяння, яго раптоўнасць, яго вялікую колькасць, меру, параўн.: saulė spirgina ’сонца смаліць’, šaltis spirgina ’мароз трашчыць’ і літ. spirgėlė ’запальчывы чалавек’, ’гарачка’. І арачава (Этимология–1985, 69–70) адносіць сюды таксама і прасл. *pьrga ’кветкавы пылок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)