абжарга́ць

падрапаць што-небудзь (руку, твар); асядлаць, сесці верхам на што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абжарга́ю абжарга́ем
2-я ас. абжарга́еш абжарга́еце
3-я ас. абжарга́е абжарга́юць
Прошлы час
м. абжарга́ў абжарга́лі
ж. абжарга́ла
н. абжарга́ла
Загадны лад
2-я ас. абжарга́й абжарга́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абжарга́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падра́паны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрапаць.

2. у знач. прым. У драпінах, абшарпаны. Петушонак, сагнуўшыся, прысеў над падрапаным партфелем, хуценька адшпіліў яго і палез у сярэдзіну. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцара́пать сов. разадра́ць, раздзе́рці, мног. параздзіра́ць; (во многих местах) паабдзіра́ць, падра́паць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́чухаць

‘адскрэбці, падрапаць, падраць што-небудзь, каб пазбавіцца свербу; перажыць, паправіць, падлячыць што-небудзь; вывесці што-небудзь (хваробу, крыўду)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́чухаю вы́чухаем
2-я ас. вы́чухаеш вы́чухаеце
3-я ас. вы́чухае вы́чухаюць
Прошлы час
м. вы́чухаў вы́чухалі
ж. вы́чухала
н. вы́чухала
Загадны лад
2-я ас. вы́чухай вы́чухайце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́чухаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шы́хнуць

‘прашаптаць, сказаць паўшэптам што-небудзь і без прамога дапаўнення; абурыцца; адсекчы, падрапаць што-небудзь, ударыць каго-небудзь і без прамога дапаўнення (па чым-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шы́хну шы́хнем
2-я ас. шы́хнеш шы́хнеце
3-я ас. шы́хне шы́хнуць
Прошлы час
м. шы́хнуў шы́хнулі
ж. шы́хнула
н. шы́хнула
Загадны лад
2-я ас. шы́хні шы́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час шы́хнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абшарпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падраць, носячы; абнасіць (пра адзенне). Абшарпаць падол. // Паабдзіраць, падрапаць што‑н. пры неасцярожным працяглым карыстанні. [Аляксей Сцяпанавіч:] — Калоціцца.. [Тарлецкі] над.. [вудзільнамі], як маці над сваім першым дзіцем. Хаця каб не абшарпаць таго лаку, не абламаць канцы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абадра́ць, абдзяру́, абдзярэ́ш, абдзярэ́; абдзяро́м, абдзераце́, абдзяру́ць; абдзяры́; абадра́ны; зак., каго-што.

1. Здзерці з усіх бакоў, абдзерці, злупіць, ачысціць.

А. кару.

А. пяньку.

2. Пакрыць драпінамі; падрапаць.

А. нос.

3. перан. Абабраць, абакрасці, ашуканствам пазабіраць што-н. у каго-н. (разм.).

А. пакупніка.

|| незак. абдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абдзіра́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.) і абдзі́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поцара́пать сов.

1. падра́паць, абдзе́рці, абадра́ць; (во многих местах) паабдзіра́ць;

2. перен., разг. (плохо пописать) пакрэ́мзаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абадра́ць, абдзяру, абдзярэш, абдзярэ; абдзяром, абдзераце; зак., каго-што.

1. Здзерці з усіх бакоў, з усёй паверхні чаго‑н. верхні слой, пакрыццё і пад.; абдзерці. Абадраць кару. □ Да абеду гумно абадралі: свіцілася голае — сохамі, кроквамі, рабрынамі жэрдак. Мележ. // Падрапаць руку, твар і пад. Драпануў Вараны ў кусты направа, абадраў аб каравы пень на баку скуру і залапатаў капытамі ўніз, к рэчцы. Чорны.

2. перан. Разм. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).

•••

Абадраць (абдзерці, абабраць, аблупіць) як ліпку — адабраць усё начыста, аграбіць. Айда, мурзатыя, на працу! Што? Яны нас хутка абдзяруць, як ліпку! Лынькоў.

Абадраць як сідараву казу — абадраць, абабраць поўнасцю, цалкам. А Мікіцёнак учора каня купіў у Даўгінаве, але кульгавы, падла, і Мікіцёнак усунуў сорак рублёў цыгану, чорту лысаму. Абадралі як сідараву казу. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)