вуж, вужа́ і (радзей) ву́жа, мн. вужы́, -о́ў, м.
Адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў.
Выкручвацца вужом (таксама перан.:
1) падлізвацца, падлашчвацца, дабіваючыся чаго-н.;
2) падманам, хітрасцю старацца выйсці з цяжкага становішча).
|| прым. вужо́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подлеща́ться разг. и подле́щиваться несов., прост. падла́шчвацца; падлі́звацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
поды́грываться (подделываться) разг. падла́шчвацца, падла́джвацца; (подлизываться) падлі́звацца, падлабу́ньвацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вужа́ка, -і, ДМ -жа́цы, мн. -і, -жа́к, ж.
1. Агульная назва паўзуноў з доўгім гнуткім целам без ног; змяя (разм.).
Віцца вужакай (таксама перан.: падлізвацца, падлашчвацца, дабіваючыся чаго-н.).
2. перан. Пра ліхога, каварнага чалавека.
|| прым. вужа́чы, -ая, -ае.
Вужачая скура.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ліса́віцца ’падлізвацца, ліслівіць’ (ТС), рус. смал. лисаваться, лисавиться ’лашчыцца’. Да ліса́вы (гл.). Параўн. таксама рус. арханг. лисава ’ліса’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лебези́ть несов., разг. выдыга́ць (перад кім, чым); (подольщаться) падлабу́ньвацца, падлі́звацца (да каго, чаго).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выдыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., перад кім-чым.
Разм. Дагаджаць каму‑н. выказваць сваю адданасць. Выдыгаць перад гасцямі. □ Ён [Богут] перад ёю [жонкай] выдыгае, Як закаханы, малады. Колас. // Падлізвацца, ліслівіць. [Нічыпар:] Усе так і выдыгаюць перад ім: — Таварыш Гарлахвацкі! Таварыш Гарлахвацкі! Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заи́скивать несов. паддо́брывацца (да каго), запабяга́ць (перад кім), падла́шчвацца (да каго), падлі́звацца (да каго);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Ла́сціцца, ласціць ’выяўляць (да каго-небудзь) ласку, лагоднасць’, ’падлашчвацца, падлізвацца’ (Бяльк., Яруш., Нас., Касп., Сцяшк. Сл.). Укр. ластитися ’лашчыцца’, паўн.-рус. ластить(ся) ’тс’. Да ласка (гл.). Агляд літаратуры гл. Фасмер, 2, 463.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лісці́цца ’падлізвацца, лашчыцца’ (ТС). Кантамінацыя лексем ліс і ⁺льсціцца (пры існаванні рус. льстить), якое з lьstiti (sę) < lьstь < ст.-герм., гоц. lists ’хітрасць’, laisjan ’вучыць’ (гл. Фасмер, 2, 487). Параўн. таксама ліслі́вы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)