Павіва́льніцапавітуха (пустазелле)’ (Сцяшк. Сл.). Ад павівальныспавіць з суф. ‑іца. Адносна суф. параўн. павіліца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыро́дніцапавітуха’ (Ян.). Ад прыродная бабка, г. зн. ’жанчына, якая прымае роды або прысутнічае пры родах’ у выніку семантычнай кандэнсацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўю́хапавітуха, Cuscuta L.’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Да па- (< прасл. po‑) і віцца (гл.). Аб суфіксе ‑юха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяру́хапавітуха, Cuscuta L.’, ’від асакі’ (ТС). Няясна; магчыма, ад сраць (гл.) з адмоўнай экспрэсіяй, параўн. іншую назву павітухі ўкр. paršyvka (Макавецкі, Sł. botan.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́біч ’падобны да бабы мужчына’ (Бяльк.), ’дзіця жанчыны, якая ўжо бабіла, была бабкаю-павітухаю’ (Бяльк., Янк. III, Шат., Жд.). Утварэнне суфіксам ‑іч (усх.-слав. ‑ičь < прасл. ‑iti̯ь) ад ба́ба ’баба’, ’баба-павітуха’. Параўн. падобныя назвы: рус. ба́бич ’бабнік’, укр. ба́бич лавелас, бабнік’, ’самец страказы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабі́ны ’вячэра на хрэсьбінах, на якой ядуць кашу бабіну курыцу’ (Нас., Бяльк.), бабі́нкі ’пачастунак, гулянка, якая спраўляецца бацькамі з выпадку нараджэння дзіцяці’ (Шат., Янк. Мат.). Утварэнне ад ба́ба ’баба-павітуха’. Параўн. рус. баби́ны ’тс’, укр. баби́ни ’другі дзень каляд’. Этнаграфічны каментарый гл. СРНГ, 2, 20, і Даль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павілі́цапавітуха (пустазелле)’ (Касп., Бяльк., Шатал., Мат. Гом.). Рус. смал., вят. повилица, курс., арл. повилика. Рэгулярны дэрыват ад дзеепрыметніка павількпавіць. Адносна суфіксацыі параўн. Мяркулава, Очерки, 107 і наст., дзе яна вызначае суф.‑ица ў назвах гэтых раслін як характэрны для паўн. часткі ўсходнеслав. тэрыторый. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 181.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабо́й1 ’падарункі ад кумоў у час хрысцін’ (ТС). Да пера- і біць (гл.) — у час хрысцін разбіваюць гаршчок з бабінай кашай, і бабка-павітуха атрымоўвае падарунак.

Перабо́й2 ’светаяннік, Hypericum perforatum L.’ (чач., ЛА, 1). Фармальна да пера- і біць (гл.). Аднак, параўнаўшы іншыя назвы расліны, можна дапусціць, што перабой — таксама відазмененая назва зверабой ’тс’, як сверабой, верабой, зварабой, варэбай (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сува́лак, сува́лок, сова́лок ’сувой, трубка палатна’ (Сл. Брэс., Уладз., ЛА, 4). Параўн. этымалагічна падобныя ст.-польск. swlak, swłakпавітуха, Convolvulus L.’, ст.-чэш. svlak, серб.-харв. svlak ’тс’, балг. съ́влак, со́влак ’паўзучая расліна’, для якіх рэканструюецца праформа *sъ‑vol‑kъ адпаведна лац. con‑volv‑ulus (< convolvō), што дае падставы разглядаць гэтыя назвы як утвораныя ад кораня *volv‑ ’віць, абвіваць’ (Махэк₂, 597; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 353). Да валіць, валяць ’скручваць, звіваць у адно’, гл. валіць2. Параўн. сава́лак ’кавалак апрацаванай гліны’ (віц., БЛ, 18, 62), рус. дыял. су́вылык ’пакулле’, гл. Фасмер, 3, 793.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуп1 ’след ад пупавіны на целе’ (ТСБМ, Варл., ТС), ’пупавіна’ (Сл. ПЗБ, ТС, Шат.), ’страўнік у птушак’ (ЛА, 1; Сл. ПЗБ), ’ікра або малою ў рыбы’ (віц., Нар. лекс.; бяроз., Жыв. НС; полац., З нар. сл.), сюды ж пупо́к ’тс’ (Янк. 2), пуска́ти пу́па ’пускаць ікру, малою, нераставаць’ (Крыв.), пупарэ́зніца, пупарэ́зіцапавітуха’ (Нас., Бяльк., Варл., Нік. Очерки), пу́пна ба́ба, пупы́ха, пупоре́зна баба, пупорэ́зка ’тс’ (палес., Зб. памяці Талстога, 2, 103); укр. пуп ’пуп’, пупо́к ’пуп, пупавіна; страўнік у птушак’, пупе́ць ’тс’, рус. пуп, пупо́к ’тс’, польск. pęp, pępek, в.-луж., н.-луж. pup, pupk, чэш. pupek, славац. pupok, серб.-харв. пу̑п, пу̏пак, балг. пъп, пъпо́к, макед. папок, дыял. pъmp (у розных значэннях). Прасл. *pǫpъ ’пупышка, прышч; пуп’, роднаснае літ. pam̃ti ’разбухаць’, лат. pàmpt ’набухаць, надувацца’, што разглядаецца як працяг і.-е. *pou‑, пашыранага элементам ‑m‑ (Фасмер, 3, 407; Шустар-Шэўц, 2, 1192; БЕР, 5, 854; Глухак, 512; Банькоўскі, 2, 538).

Пуп2 ’прылада, пры дапамозе якой робяць ганчарную пасуду’ (Жд. 2). Да пуп1 (з-за знешняга падабенства).

Пуп3 ’ручка касы’ (ДАБМ, камент., 831). Гл. пупок ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)