Перабо́й1 ’падарункі ад кумоў у час хрысцін’ (ТС). Да пера- і біць (гл.) — у час хрысцін разбіваюць гаршчок з бабінай кашай, і бабка-павітуха атрымоўвае падарунак.

Перабо́й2 ’светаяннік, Hypericum perforatum L.’ (чач., ЛА, 1). Фармальна да пера- і біць (гл.). Аднак, параўнаўшы іншыя назвы расліны, можна дапусціць, што перабой — таксама відазмененая назва зверабой ’тс’, як сверабой, верабой, зварабой, варэбай (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)