Сацава́ць ’шанаваць, паважаць’ (дзятл., Сл. рэг. лекс.). З польск. szacować ’цаніць, ацэньваць’, ’паважаць’; польск. з ням. schätzen < Schatz ’скарб’, гл. Брукнер, 538.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ураўнава́жанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан ураўнаважанага; спакой, вытрымка. [Шаманскі] добра ведаў Олю, яе ўраўнаважанасць, уменне паважаць людзей. Дуброўскі. Я часамі траціў сваю ўраўнаважанасць, калі [Соня] дзе-небудзь затрымлівалася, не паказвалася на вочы. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Прэндзіць ’паважаць’ (брагін., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамлю міёр., З нар. сл.). Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апрандава́ць ’паважаць’ (гродз., А. П. Цыхун, пісьм. паведамл.). З польск. aprendować ’прызнаваць’ (Вечаркевіч, Słownik) < франц. apprendre ’пазнаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прэ́ндаваць ’паважаць, шанаваць’ (брагін., З нар. сл.; Ян.). Укр. жытом. прэндовать ’прызнаваць’. Гл. апрандаваць (з цяжка вытлумачальным пераносам націску).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пакланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
1. Слепа адносіцца да каго‑, чаго‑н., як да найвышэйшай сілы. [Сцёпка:] — Сотні гадоў пакланяліся вы «святому калодзежу», і сотні гадоў стаяла тут Гнілое балота, заражала паветра і разносіла хваробы. Колас.
2. Аддаваць перавагу каму‑н. у чым‑н., глыбока паважаць, шанаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лёзны 1 ’ласкавы, ветлівы’ (глыб., паст., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.). Генетычна роднаснае з літ. liúožti ’паважаць’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 649).
Лёзны 2 ’пусты, свабодны’ (Бяльк.). Да лёз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дапусці́цца сов. (прийти в какое-л. состояние) дойти́;
д. да таго́, што і лю́дзі пераста́лі паважа́ць — дойти́ до того́, что и лю́ди переста́ли уважа́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сціць ’шанаваць, паважаць’ (Стан.), ст.-бел. учсты ’выказаць пашану, павагу’ (Статут 1529, 1588). Рэканструяваны Станкевічам на падставе старабеларускіх форм дзеяслоў, гл. чціць ’шанаваць’ (Некр. і Байк.); паводле Карскага (1, 201), аналагічна стараж.-рус. чьсти з пропускам цяжкавымаўляльнага с дае ў ст.-бел. чсты, цти, чти. Гл. чэсць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спата́чаваць ‘сачыць, падглядваць; выкрываць, лавіць (на чым-небудзь); разумець’ (Нас., Стан.). Насовіч (Нас., 608) выводзіў з *tekti ‘бегчы, рухацца’, гл. уцякаць. Няпэўна. Магчыма, ітэратыў да папярэдняга слова. Тады да та́каць ‘паддакваць, пагаджацца’, параўн. рус. та́кать ‘тс’, та́чить ‘песціць, апекавацца’, балг. та́ча ‘паважаць, шанаваць’, гл. так (Трубачоў у Фасмер, 4, 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)