разва́лкі, ‑лак; адз. няма.
Нізкія і шырокія сані з разваламі. У шырокіх сялянскіх развалках, закапаўшыся ў сена, ляжаў Васіль Сокалаў. Новікаў. Антон падцягнуў пасак, падабраў да каліўца сена і кінуў у развалкі. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́цце, ‑я, н., зб.
Галінкі дрэва. Зялёнае вецце. Голае вецце. Венік з бярозавага вецця. □ Нізкарослая вярба гусціцца лёгкім веццем. Чорны. На нізкія парканчыкі задумліва схілялася вецце пажоўклых ужо вішань і яблынь. Сабаленка.
•••
Плесці з дуба вецце гл. плесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грэ́бля, ‑і, ж.
Насціл з бярвення або галля для пераезду цераз балота, гразкае месца; гаць. Рота неўзабаве падыходзіла да балота, праз якое цягнулася грэбля. Мележ. Пачалі браты церабіць прасекі ў пушчы ды масціць грэблі. Якімовіч. // Насыпная дарога цераз нізкія балоцістыя мясціны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́блыня, ‑і, ж.
Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі сакавітымі акруглымі пладамі (яблыкамі). Садовая яблыня. Дзікая яблыня. □ Галлё панадна разлапушыў За хатай прадзедавай сад; Чарэшні, яблыні і грушы Сышліся згодліва ў рад. Купала. На яблыні ружовы цвет — Галіна пры галіне. Лужанін. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пла́ўні ’забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной у час паводкі’ (ТСБМ). Укр. пла́вня ’поплаў, чаротавыя зараснікі, якія заліваюцца вадой’, рус. пск. пла́вня ’зыбучае балоцістае месца, дрыгва’, арханг. пла́вни ’нізкія, заліўныя лугі’, польск. дыял. plawnia ’тс’. Да плаў (гл.) і суф. ‑н‑я ’месца, дзе быў плаў’, але, магчыма, да плаўі, у якім ‑j‑ > н’ (пад уплывам рус. пла́вни ’плаўні’). Параўн. таксама Бэрталь, ScSl, 15, 294.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падрабне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.
1. Стаць дробным, драбнейшым. Дождж, які перад гэтым ліў як з лубу, спачатку падрабнеў, затым перастаў зусім. Сіняўскі. Лес падрабнеў — пайшлі нізкія тонкія елкі. Пташнікаў.
2. перан. Страціць унутраную значнасць, стаць пасрэдным. — Эхе-хе, мая дзяціна, — Уздыхнуў Даніла дзед: — Падрабнела і людзіна, Падрабнеў цяпер і свет. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анто́наўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.
1. Пашыраны сорт зімовай яблыні, на якой растуць буйныя, жоўтыя, віннакіслыя яблыкі. Пад цяжарам пахучых залатых яблыкаў згіналі да зямлі галіны антонаўкі. Васілевіч.
2. Плод гэтай яблыні. За хатамі спеюць улетку антонаўкі. Чорны. Паліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сані / нізкія шырокія без спінкі: развалкі / са спінкаю: вазок
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ Кры́нджалы ’сані, прызначаныя для перавозкі бярвення’ (Япк., Мат., Мат. Гом., Ян., ТС), ’прывалы, прылада для калее, каб вазіць бярвенні’ (Бяльк.), ’козлы з трох кійкоў’ (ТС). Укр. кринджола ’санкі’, рус. кринджолы ’тс’, польск. grynd‑ żoły ’нізкія сані для саломы’. Лічыцца балтызмам. Параўн. літ. gri̯žulas, gri̯zulge, grezalas ’дышаль’. Гіпотэза аб запазычанні з польск. grządzil, grądziel ’дышаль сахі’ (Фасмер, 2, 377) неверагодная, бо ў гэтым выпадку мы б чакалі дыфтонг ‑оп‑, а не ‑in‑, ‑уп‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 11).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паво́дле, прыназ. з Р.
Спалучэнне з прыназоўнікам «паводле» выражае аб’ектыўныя адносіны і абазначае: у адпаведнасці з чым‑н., згодна з якімі‑н. прыметамі. Апісанне Палесся падаецца паводле Я. Коласа. □ Гаварыў.. [Туравец] непаслядоўна, паводле таго, як успамінаў, але гэта не змяншала ўражання ад загада. Мележ. Нізкія, паводле даўжыні сваёй, будынкі стаялі паабапал двара. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)