вецце, ‑я, н., зб.

Галінкі дрэва. Зялёнае вецце. Голае вецце. Венік з бярозавага вецця. ▪ Нізкарослая вярба гусціцца лёгкім веццем. Чорны. На нізкія парканчыкі задумліва схілялася вецце пажоўклых ужо вішань і яблынь. Сабаленка.

•••

Плесці з дуба вецце гл. плесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)