безмо́лвный маўклі́вы; (немой) нямы́;

безмо́лвная тишина́ няма́я цішыня́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

немо́й

1. прил., в разн. знач. нямы́;

немо́й челове́к нямы́ чалаве́к, нямко́;

нема́я тишина́ перен. няма́я цішыня́;

нема́я ка́рта няма́я ка́рта;

нема́я а́збука няма́я а́збука;

2. сущ. нямы́, -мо́га м., нямко́, -ка́ м.; не́мец, -мца м.;

нем, как ры́ба (как моги́ла) нямы́, як ры́ба (як магі́ла).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нямту́рнямы чалавек’ (Нас.), ’нямы, маўклівы’ (Касп., жлоб., Нар. словатв.), ’глуханямы або глухі чалавек’ (Юрч. НВС). Згодна з Карскім (2–3, 31), утворана суфіксам ‑тур ад нямы (гл.), параўн. аналагічнае ўкр. німтур, балг. дыял. нёмтур ’маўклівы’. Пад уплывам зыходнага слова са значэннем ’нямы чалавек’, экспрэсіўнае немтури ’немцы’ (ТС), сінанімічнае немцури ’тс’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безбярэ́жжа, ‑а, н.

Адсутнасць берагоў, бязмежнасць. Шыр і безбярэжжа, Дзе вятры-гулякі Ходзяць станавіта, Як сваты калісьці. Колас. Лажыцца цемра безбярэжжам, нямы спакой снягоў і зор. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́мы: не́мы го́лас ’страшны, ненатуральны голас, падобны на голас нямога чалавека’ (Некр.), не́мы ’страшны, замагільны’ (але нямы́нямы чалавек’, там жа), ’роспачны, дзікі’: немым голосом крычыць (Сл. ПЗБ), немы́м го́лосом, нему́м ду́хом ’страшна, дзіка (крычаць, раўці і пад.)’ (ТС). Семантычная інавацыя, якую тлумачыць Некрашэвіч: ад нямы́ ’пазбаўлены здольнасці гаварыць’ (Некр., 227), у шэрагу гаворак утварыліся акцэнталагічныя амонімы на яе базе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нямкі́ня, немкіня, ’немка, нямая жанчына’ (Сл. ПЗБ). Старажытнае вытворнае на *‑упі параўн. укр. німкеня, балг. немки‑ ня ’немка’; магло ўзнікнуць на мясцовай глебе ад немка ’немка, нямая жанчына’, нямконямы чалавек’ (Сл. ПЗБ). Гл. немец, нямы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маме́йнямы’ (чачэр., Жыв. сл.). Гукапераймальнае, як і рус. арл. мамы́ка ’коснаязыкі’, польск. mamot, momot ’заіка’. Не выключана, аднак, паходжанне ад прыметніка нямы́ (пры дапамозе суфікса ‑ей — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98) з пазнейшай асіміляцыяй нм > мм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́мам: не́мам сядзець ’сядзець моўчкі’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут захавалася субстантываваная форма прыметніка *němънямы, безгалосы’, прадстаўленая тв. скл. адз. л., або адбылося другаснае афармленне прыслоўя н́ема (ад нямы́, гл.) паводле распаўсюджанай мадэлі на ‑м: на́гба і нагбо́м, што здаецца менш верагодным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́мка1 ’нямая жанчына’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Федар., Бяльк., ТС), укр. ні́мка, рус. не́мка, польск. niemka. Да *němъy гл. нямы́.

Не́мка2 ’немка’ (ТСБМ), укр. ні́мка, рус. не́мка, польск. Niemka, чэш. Němka, славац. Nemka. Паўночнаславянскае ўтварэнне ад *němъ (гл. нямы́), паралельнае да немец2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нямчу́р ’маламоўны; немец’ (Сцяц.), ’маўклівы або нямы чалавек’ (Сл. ЦРБ, Сцяшк. Сл.; міёр., З нар. сл.; Крыў., Дзіс.), немчур ’маўчун’ (Мат. Гом.), Экспрэсіўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ур ад нямконямы чалавек’ ці немец (гл.), параўн. немцура экспр. ’немцы’, немчурикі ’тс’ (ТС). Параўн. аналагічнае экспрэсіўнае ўтварэнне славен. nemčur ’германафіл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)