Лавэр ’вялікі непарадак’ (ушац., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, звязана з фін. levaperä, параўн. jättää leväperän ’запускаць, адносіцца неахайна’, leväperäinen ’неакуратны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тарма ’таўкатня, вялікая колькасць народу; сумяціца’ (Нас., Гарэц.), ’нелады, непарадак’ (Бяльк.), ’мітусня; непарадак’, ’вялікае скопішча людзей’ (Растарг.), ’праява, нейкая жывая істота’ (Косіч). Рус. калым. сутурма́, усх.-рус. су́торма, варонеж. суто́рьма ’тс’. Паводле Фасмера (3, 811–812), з *sǫ‑ ’су’ і *torьma, *toriti, параўн. су́торитъ ’малоць лухту’ (гл. су́тарыца), звязаныя з літ. tarýti, taraũ ’вымавіць’, tarmẽ ’гаворка’, грэч. τορός ’выразны, зразумелы; пранізлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́йла ’нязграбны, неакуратны чалавек’ (Юрч.), укр. дыял. ро̂йло ’бялізны, тоўсты, сыты, тлусты чалавек ці жывёла’ (Нікан.). Да папярэдняга слова ройка3 (гл.). Параўн. і ро́іла (гл.), усх.-бел. ро́йланепарадак’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утвары́цца, утворыцца; зак.

1. Атрымацца ў выніку чаго‑н., з’явіцца. На дарогах утварыліся снежныя завалы. Новікаў. Шафу мы крыху адсунулі ад сцяны, і за ёю ўтварыўся невялічкі куточак. Кавалёў. // Арганізавацца. Утварылася новае спартыўнае таварыства. □ Утварылася сусветная сацыялістычная сістэма — дзецішча міжнароднага пралетарыяту, яго галоўная заваёва, яго гордасць і надзея. «Звязда».

2. Узнікнуць у сувязі з чым‑н. На нейкі час у хаце ўтварыўся пэўны непарадак. Нечарговы выпадковы сход разгаманіўся вельмі актыўна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мітульга́1 ’мітусня, мільгаценне’ (ТСБМ, Касп.) ’непарадак’ (Касп.), ’шпаркасць’ (Бяльк.), міту́нь ’пра аднаразовае мільганне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Да мі́тусь (гл.). Аб суфіксе ‑г‑а (< д‑а) гл. Слаўскі; SP, 1, 70.

Мітульга́2 ’матылёк’ (Гарэц., Нас., Др.-Падб.). Пад уплывам мітульга́1 ад матыль (гл.) пры дапамозе адцягненага суфікса ‑г‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мут, му́та, мута́ ’каламута, асадак, іл’, ’блытаніна, блытанае тлумачэнне’ (Нас., Юрч., Янк. 3., Янк. БФ., Шат., Сл. ПЗБ, Растарг., Яшк., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.), ’памутненне ў вачах’ (паст., Сл. ПЗБ). Рус. мут ’вір’, ’асадак’, му́та́ ’асадак’, ’непарадак’, польск. mąt ’замяшанне’, ’сутычка’, męt ’асадак’, ст.-славен. smota ’скандал’, суч. zmȏta ’памылка, недахоп’, mȍt ’асадак, гушча’. Прасл. mǫtъ, mǫta < mǫtiti > муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райло́, ро́йланепарадак’ (Бяльк.). Створана пры дапамозе суф. ‑л(о) з экспрэсіяй зніжанасці па мадэлі: пухнуцьпухло ’дрыгва, патапеча’, раўціраўло ’крыкун’ (Сцяцко, Афікс. наз., 49). Падобным чынам утворана піцьпойла. Імаверна, роднаснае да рыць, адсюль магчыма, рыцьройла, што вынікае з развіцця фарманта *rou‑/roi‑/rū‑ з рэгулярнымі чаргаваннямі ў славянскіх мовах. Адпаведна райло/ройла ’тое, што перарыта, перакопана, кінута ў непарадку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́іла ’беспарадак, хаос’ (ТСБМ, Юрч., Стан.), ро́ілам ’у бязладдзі, беспарадку’ (Гарэц.), ро́йланепарадак’ (Бяльк., Мат. Маг., Растарг.; чавус., Нар. сл.; навазыбк., Пал.). Да ро́іць, раі́цца (гл.). Гэтае ўтварэнне з суф. ‑л‑ адрозніваецца ад шэрагу іншых (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48–49) сваім адцягненым значэннем. Аналагічна ўтворана славен. rojílo ’рой, ’чарада, зграя’, ’натоўп’. Не выключана генетычная сувязь з ройка3, ройла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неуря́дица ж., разг.

1. (беспорядок) непара́дак, -дку м., бязла́ддзе, -ддзя ср.;

2. (нелады) нелады́, -до́ў; (ссоры) зва́дкі, -дак, ед. зва́дка, -кі ж.; сва́ркі, -рак, ед. сва́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспарадак, непарадак, неразбярыха, блытаніна, сумбур, хаос, бедлам, бязладдзе, разладдзе, рэзрух, анархія; базар, пагром, каша (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)