Мітульга́1 ’мітусня, мільгаценне’ (ТСБМ, Касп.) ’непарадак’ (Касп.), ’шпаркасць’ (Бяльк.), міту́нь ’пра аднаразовае мільганне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Да мі́тусь (гл.). Аб суфіксе ‑г‑а (< д‑а) гл. Слаўскі; SP, 1, 70.

Мітульга́2 ’матылёк’ (Гарэц., Нас., Др.-Падб.). Пад уплывам мітульга́1 ад матыль (гл.) пры дапамозе адцягненага суфікса ‑г‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)