непара́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

Беспарадак, адсутнасць або парушэнне парадку.

У пакоі панаваў н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непара́дак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. непара́дак непара́дкі
Р. непара́дку непара́дкаў
Д. непара́дку непара́дкам
В. непара́дак непара́дкі
Т. непара́дкам непара́дкамі
М. непара́дку непара́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

непара́дак, -дку м. непоря́док, беспоря́док

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непара́дак, ‑дку, м.

Адсутнасць або парушэнне парадку; беспарадак. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора І сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Колас. У пакоі панаваў непарадак: ложкі былі незасланы, на стале стаяў непамыты посуд, усюды было параскідана адзенне. Бяганская. Узлезшы на воз, Сімон знайшоў непарадкі: мяхі ляжалл не так, як трэба, няёмка было сядзець. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непоря́док м. непара́дак, -дку м.; (расстройство) бязла́ддзе, -ддзя ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надо́ба, ‑ы, ж.

Абл. Розныя рэчы, патрэбныя ў надзённым жыцці. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора І сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспоря́док м. беспара́дак, -дку м., непара́дак, -дку м., бязла́ддзе, -ддзя ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́ладне́парадак, нязгода’ (Нас.), нэ́лад ’нелады’ (драг., З нар. сл.), укр. не́лад ’бязладзіца, непарадак’, рус. не́лад ’раздор, нязгода’. З не і лад, гл. ладзіць; сюды ж неладом ’не ў лад, бязладна’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макаросіць ’блытаць, прыводзіць у бязладдзе, непарадак’, ’крышыць, ламаць на дробныя кавалачкі’ (Нас.). Няясна. Магчыма, да макарон (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неустро́йство ср. няўла́джанасць, -ці ж., неўпара́дкаванасць, -ці ж.; (беспорядок) непара́дак, -дку м., бязла́ддзе, -ддзя ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)