Схібну́цца ’памерці’: “Як матуля жыла, часценька гасціла // Матуленька схібнулась, гасціна мінулась” (свісл., Ант.), ’памыліцца’ (Нас., Стан.), схі́бны ’падманны, ненадзейны’ (Нас.). Да хібіць, хібы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярце́жны ’абарачальны’ (КТС, Я. Сіпакоў), рус. арханг. вертежный ’легкадумны, ненадзейны’. Лексема з’яўляецца новатворам ад *вярцеж (параўн. рус. вертёж галавакружэнне < vьrt‑ + ‑ěžь), магчыма, пад уплывам рус. вертежный, вертежничать і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паро́ю, прысл.

1. Калі-нікалі, часамі. Парою здацца нам магло, што Час — ён безудзельны: не за дабро і не за зло; што Час — ён ненадзейны. Вярцінскі. Часам з квасам, парою з вадою. Прыказка.

2. У свой час, у пару. Парою сена косяць. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туняя́д (тунея́дъ) ‘дармаед’, ‘ненадзейны член сям’і’ (Нас.). Утворана на базе рус. тунея́дец ‘лайдак’ шляхам адсячэння суф. ‑ец або непасрэдна ад ту́не ‘дарма’ (гл. тунна) і ст.-слав. ꙗдь ‘ежа’ < ꙗстн ‘есці’ (КЭСРЯ); канец слова, магчыма, пад уплывам яд ‘атрута’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяртлі́вы ’вёрткі’ (Жд., 3), укр. вертливий, рус. вертлявый ’тс’, арханг. вертливыйненадзейны, нясталы, зменлівы’, ст.-рус. вертливый ’тс’ (з XIII ст.), славен. vrtljìv ’які абарачаецца’, серб.-харв. вр̀тљив ’тс’; ’жывы, рухомы’; ’ветраны, несур’ёзны’, макед. вртлив ’які абарачаецца, нясталы’, балг. врътлив ’тс’. Прасл. vьrt(ь)livъ < vьrtěti. Да вярцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вёрткі ’здольны да хуткіх і спрытных рухаў; выкрутлівы, порсткі, жвавы; пранырлівы’ (КТС, БРС, Шат., Карл.), укр. ве́рткий ’шустры’, рус. разан. вёртко ’хутка, скора’, чэш. уст. vrtký, новае vratký ’нясталы, ненадзейны, хісткі’, славац. vrtký ’хуткі, рухлівы, неспакойны, вёрткі, рэзкі’. Паўн.-слав. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. ‑kъ ад дзеяслова vьrtěti; гл. вярцець. Крукоўскі (162) лічыць гэту лексему агульнарускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нетрыва́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае надзейнай моцы, якасці, хутка разбураецца. Нетрывалы падмурак. Нетрывалая драўніна. □ Грунт аказаўся нетрывалы не толькі ў простым, але і ў пераносным сэнсе. Арабей. Невялікі вецер лёгка разносіў салому, а моцныя віхуры часта зусім разбуралі нетрывалую страху. В. Вольскі.

2. перан. Няўстойлівы, ненадзейны, хісткі. Нетрывалае становішча. Нетрывалыя веды. Нетрывалае шчасце. □ Сон.. [жанок] быў трапяткі, нетрывалы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́длівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які заключае ў сабе здраду, з’яўляецца здрадай. Здрадлівы ўчынак. // перан. Які выдае тое, што хацелася б утаіць. Здрадлівая ўсмешка. □ Па светламу твару Колышава распаўзлася здрадлівая чырвань. Мележ.

2. Які можа здрадзіць; прадажны, вераломны. [Ворагам] удаецца мець уплыў толькі на здрадлівых і нікчэмных людзей. Хведаровіч. // Такі, на які нельга спадзявацца; падманлівы, ненадзейны. Прыкованы вочы, увага мільёнаў Да лагера Шміта на здрадлівым лёдзе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярту́н ’жвавае дзіця’ (Жд., 3); ’непаседа, дураслівец’ (БРС, Шат.); ’вяртлявы чалавек’ (Бяльк.); ’від жука з сямейства Gyrinidae’ (БРС, КТС); ’турман’ (БРС); ’від хваробы хваіны’ (БелСЭ); ’вір’ (КТС). Укр. вертун ’вяртлявы чалавек, непаседа’; ’страказа’; ’турман’, вертуне́ць ’кажан’, рус. вертун ’непаседа’; ’кулік’; ’ручны свердзел’, свярдл. ’круглае палена’, кастр. ’мянёк’, урал. ’матыліца’, пск.ненадзейны, ветраны чалавек’, вертунок ’турман’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы вьрт‑ (vьrt‑) і суф. ‑ун (< unъ). Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эфеме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Кароткачасовы, недаўгавечны. Але гэты новы струмень у развіцці беларускай лексікі быў эфемерным. Гіст. лекс. бел. мовы. Гэты першы «палявы» этап работы пісьменніка мае ў сабе шмат імпрэсіўнасці, ён цякучы, зменлівы, эфемерны, тут непазбежны выпадковасці, суб’ектыўнае перабольшванне і заніжэнне. У. Калеснік. // Ненадзейны, нетрывалы. І нейкая эфемерная блізкасць нарадзілася між ім [Севярынам] і гэтай невядомай істотай. Караткевіч. // Уяўны, нерэальны. Эфемерныя мары. □ Я думаў, што гэта эфемернае прадпрыемства, якое разлічана на лёгкую і хуткую нажыву ўладальніка. «Полымя».

2. Спец. Які мае адносіны да эфемераў. Эфемерная расліннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)