ненадзе́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ненадзе́йны ненадзе́йная ненадзе́йнае ненадзе́йныя
Р. ненадзе́йнага ненадзе́йнай
ненадзе́йнае
ненадзе́йнага ненадзе́йных
Д. ненадзе́йнаму ненадзе́йнай ненадзе́йнаму ненадзе́йным
В. ненадзе́йны (неадуш.)
ненадзе́йнага (адуш.)
ненадзе́йную ненадзе́йнае ненадзе́йныя (неадуш.)
ненадзе́йных (адуш.)
Т. ненадзе́йным ненадзе́йнай
ненадзе́йнаю
ненадзе́йным ненадзе́йнымі
М. ненадзе́йным ненадзе́йнай ненадзе́йным ненадзе́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ненадзе́йны ненадёжный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ненадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якому нельга верыць, даверыцца; на якога нельга спадзявацца. Ненадзейная ахова. □ Кватэру Качаноў Антохін добра ведаў, і пакідаць там раненага падпольшчыка было небяспечна.. Ён моцна стагнаў, а за сцяной жыла ненадзейная суседка. Новікаў. Васіль уводзіў Вадзягіну ў вушы, што Саўка самы ненадзейны [стараста]. Федасеенка.

2. Які выклікае апасенне сваёй якасцю, трываласцю і пад. Ненадзейныя ўмацаванні. □ Пасля таго, як партызаны разведалі ўчастак, гітлераўцы падкінулі туды ў падмацаванне пяхоту з мінамётамі і некалькі танцаў. Яны ўзмацнілі ненадзейныя для іх пазіцыі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненадзе́йны

1. (нетрывалы) nsicher; nicht fest;

2. (пра чалавека) nsicher, nzuverlässig, nverlässlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ненадёжный

1. ненадзе́йны; няпэ́ўны;

2. (непрочный) ненадзе́йны, нямо́цны, нетрыва́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неблагонадёжный уст.

1. паліты́чна ненадзе́йны, нядобранадзе́йны;

2. (ненадёжный) ненадзе́йны; (недостоверный) няпэ́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няпэ́ўны, -ая, -ае.

1. Які не заслугоўвае давер’я; ненадзейны.

Няпэўныя звесткі.

2. Дакладна не ўстаноўлены.

Няпэўнага ўзросту жанчына.

3. Пазбаўлены цвёрдасці, упэўненасці, нерашучы.

Няпэўныя крокі.

|| наз. няпэ́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unreliable [ˌʌnrɪˈlaɪəbl] adj. ненадзе́йны; невераго́дны;

an unreliable man ненадзе́йны чалаве́к;

unreliable rumour невераго́дныя плёткі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хі́сткі, -ая, -ае.

1. Які хістаецца, ківаецца.

Хісткія галінкі дрэў.

Х. мосцік.

2. перан. Ненадзейны, няпэўны, малапераканальны.

Хісткія довады.

3. перан. Непастаянны ў сваіх поглядах, учынках і пад.

Рэвалюцыянер з яго вельмі х.

|| наз. хі́сткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

precarious [prɪˈkeəriəs] adj.

1. небяспе́чны, рызыко́ўны

2. ненадзе́йны, няпэ́ўны;

a pre carious peace ненадзе́йны мір

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)