адсіга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Прайсці. [Бацька:] — За невялікім шчупачком .. [спінінгіст], небарака, вёрст сорак за дзень адсігае, ды разоў сто ў ваду нырае, ратуючы свой апарат. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бе́дный в разн. знач. бе́дны; (несчастный — ещё) няшча́сны, небара́ка, -кі м. и ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сердя́га м. и ж., прост. небара́ка, -кі м. и ж., небара́к, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Важа́ка ’важак’ (КЭС): «Важакаю быць — трэба з мядзведзем знацца» (Янк. БП). Да вадзі́ць, як рубака < рубіць. Да вагання ў родзе параўн. небарак, небарака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бедня́га, бедня́жка разг. небара́ка, -кі м. и ж., бяда́к, род. бедака́ м., нябо́га, -гі м. и ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Пакутаваць некаторы час. — Папакутаваў [палонны] небарака гадзінку-дзве і сканаў. М. Ткачоў. — Цяпер галоўнае нам з будоўляю канчаць трэба, — перадумаўшы, гаворыць чалавек. — Гады два пагаруем, папакутуем, а там жыць будзем як лепш не трэба. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бедола́га м. и ж., прост. бедачы́на, -ны м., гаро́тнік, -ка м., гаро́тніца, -цы ж., небара́ка, -кі м. и ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
занудзі́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак., па кім-чым і без дап.
Засумаваць, замаркоціцца. Занудзіцца па родным доме. □ Занудзіўся небарака, Замаркотнела чало, І не вытрымаў, заплакаў, Што няшчасце прыплыло. Броўка. — Ты не ведаеш, як мне хочацца ўгледзець цябе і хоць перакінуцца адным слоўцам. Здаецца б, весялей стала на душы, якая занудзілася ад адзіноты. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нябо́жчык, ‑а, м.
Мёртвы чалавек; мярцвяк. У пакоі, дзе стаяла труна з нябожчыкам, было поўна аўтазаводцаў. Карпаў. // (звычайна ў дадатку). Ужываецца для таго, каб паказаць, што той, аб кім гавораць, не жыве. [Дзед:] — Мой бацька нябожчык на сваіх плячах з лесу сенцы вынасіў. Скрыган. [Палікар:] — Нябожчык Іван усё жыццё марыў аб шчасці, ды не дачакаўся, памёр, небарака. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалаве́чына, ‑ы.
Разм.
1. м. і ж. Тое, што і чалавек (у 1 знач.). — Ого бо, чалавечына! — не вытрымлівае, нарэшце, злуецца жонка, — не выспаўся небарака!.. Васілевіч. [Паддубны:] — Гэта, відаць, з вопытам чалавечына. Проста хочацца з ім пабачыцца. Пестрак.
2. ж. Мяса чалавека як ежа людаедаў і некаторых драпежных звяроў. Ваўкі кідаюцца цяпер на людзей — тыя, што пакаштавалі чалавечыны. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)