На́тша ’на галодны страўнік’ (Сл. ПЗБ), на́тшча ’тс’ (Нас.). Гл. на́шча ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ташча́к ’схуднелая жывёла (з упалымі бакамі)’ (ашм., ЛА, 1): у ташчакнашча’ (брасл., Сл. ПЗБ). Суфіксальны назоўнік ад тошчы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́шчы ’худы, слабы, шчуплы’ (Гарэц.), ’худы, сухі з выгляду’ (ТС), ’худы, галодны’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ’пусты, нежылы, парожні, незаняты’ (Сцяшк., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; паст., гродз., ЛА, 5; віл., маст., воран., ЛА, 4), то́шчэ ’нятлусты (пра мяса), худы, любовы’ (паўн.-усх., лун., ЛА, 4), то́шча ’схуднелая жывёла з упалымі бакамі’ (паўн.-усх.-бел., брэсц., ЛА, 1), то́шчшы (то́щший) ’худзейшы, змарнелы’ (Нас.), сюды ж то́шчонашча’ (слонім., Арх. Федар.), ст.-бел. тощъ ’пусты, парожні’ (Альтбаўэр): на тоща срдце (XVI ст., Карскі 1, 20). Параўн. укр. то́щий ’пусты’, на тще серценашча’, рус. то́щий ’худы’, ’парожні ўсярэдзіне’, стараж.-рус. тъщь ’тс’, ст.-польск. tszczy, czczy ’пусты, дарэмны’, польск. czczy ’парожні’, ’галодны’, ’худы’, в.-луж. nać (nač) wutrobyнашча’, ст.-чэш. tští ’пусты’, na tščútrobuнашча’; славен. tȅšč ’пусты, галодны’, na teščèнашча’, дыял. tȃšč ’парожні’, серб. та̏шт, харв. чак. tȁšć, серб. на̏ште са̑рцанашча’, ст.-слав. тъщь ’парожні, пусты; марны, дарэмны’, сюды ж адносяць таксама балг. ще́та ’шкода, згуба’ (Куркіна, Этимология–1978, 40). Прасл. *tъščь ’парожні’ < і.-е. *tus‑skʼ‑i̯o, параўн. літ. tùščias ’тс’, лат. tukšs ’тс’, ’нежанаты’, ’бедны’, ст.-інд. tucchyá‑ ’пусты, мізэрны, нязначны’ < ’запушчаны’, іран. *tući̯a‑, перс. tuhīg, новаперс. tuhī ’пусты’, пушту taš ’тс’, бялудж. tusag, vusaɣ ’заканчвацца, спустошвацца’, авест. taoš ’пусты’, а таксама лац. tesqua ’глуш, пустэча’, ’бясплодны, неўрадлівы стэп’ < *tu̯esquã (Сной у Бязлай, 3, 176; Вальдэ, 625; Фасмер, 4, 90–91; Брукнер, 74; Скок, 3, 446; Чарных, 2, 254–255; Куркіна, ОЛА, Исследов., 1982, 285; ЕСУМ, 5, 612).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашчэ́серца ’на галодны жывот’ (калінк., З нар. сл.), нашчосерцэ, нашчэсерцэнашча, не еўшы’ (ТС), у іншым графічным афармленні: πά шчэ сэрца (на ще сэрца) ’тс’ (Нік., Приметы, 65), укр. нащесерце ’на галодны страўнік; дарэмна’, серб.-харв. чарнаг. наштёсрца, насре‑срца, косаўск. наште срце ’на галодны страўнік, перад ядой’, балг. нащѐ сърце (Гераў), на ще сърце ’тс’. Са спалучэння *na tbšte sьrdbce, ад⇉гл. тшчы, тошчы ’пусты, парожні’, на тшчэе серца побач з натшча серца ’тс’ (Нас.), параўн. в.-луж. nać (nać) wutrobu ’тс’ < /ш tsći wutrobu (Шустар-Шэўц, 13, 979); назоўнік сэрца (*sьrdce) ужыты тут у старым значэнні ’ўнутранасці, вантробы, страўнік’, у такім жа значэнні ўжываецца і назоўнік жывот, параўн. у Насовіча: на тщее серце, на тщій животъ побач на нащее серце, на нащій животъ (327, 645), дзе прыметнік пашчы (на́щій) утвораны шляхам зліцця (універбізацыі) прыназоўніка з прыметнікам тшчьц гл. нашча (Брукнер, 74; Фасмер, 4, 130; Рачава, ЕЛ, 1987, 3, 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тшчы (тщій) ‘пусты, які не ўжываў ні ежы, ні вады’, ‘чысты’: як табе з тшчым сэрцам, а ты лукавіш са мною (Нас.), ‘марны’ (там жа), ст.-бел. тщий, тщивый ‘тс’, тще ‘пуста, дарэмна’ (ГСБМ). Параўн. укр. тщий ‘цвярозы, пусты, непатрэбны’, ‘марны’, на тще серце, на тщо серце ‘не еўшы, нашча’, тще ‘дарэмна, марна’, рус. тщий ‘пусты, парожні’, тще ‘дарма, дарэмна’, а таксама тощий ‘худы’, ‘пусты’, ‘бедны’, ‘посны’, стараж.-рус. тъщий ‘парожні’, ‘дарэмны’; польск. czczy ‘тс’, ‘бясплодны’, ст.-польск. tszczy, ст.-чэш. tští ‘тс’, славен. tȅšč, харв. tȁšč, серб. та̏шт ‘пусты’, ‘марны’, ‘нязначны, мізэрны, нікчэмны’, макед. на ште cрце ‘на галодны страўнік’, ст.-слав. тъшть ‘пусты’. Прасл. *tъščь ‘пусты’ роднаснае літ. tùščias ‘пусты’, ‘марны’, ‘халасты’, ‘бясплодны’, лат. tukšs ‘тс’, ‘парожні’, лац. tesqua ‘пустыні, стэпы’, ‘самотны край’, авест. taoš‑, ст.-інд. tucchyá‑ ‘пусты, мізэрны’, ‘беспаветраны’ < і.-е. *tus‑skʼo‑ ‘пакінуць’ < і.-е. *teu̯s‑ ‘пусты, пакінуты’ (Фасмер, 4, 130; Чарных, 2, 274; Фрэнкель, 1145–1146; Смачынскі, 696–697; Покарны, 1085; Сной, 762; Скок, 3, 413; Львоў, Этимология–1974, 79). Непераканальна пра сувязь з *tъska ‘смутак, прыгнечанасць’ Цвяткоў, Запіскі, 76. Параўн. тушчы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)