нахо́хлиться
1. надзьму́цца, натапы́рыцца;
2. перен. надзьму́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
затопо́рщиться сов., разг. (начать топорщиться) пача́ць тапы́рыцца, натапы́рыцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Нацюцю́рыцца ’натапырыцца, напыжыцца, наставіць пер’е’ (Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага комлексу цюцюр, гл. цюцюрэць ’надзімацца, натапырваць пер’е’ (Сл. ПЗБ), параўн. начапурыцца, нашашэрыцца ’натапырыцца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Наказу́біцца, накозу́бытыся ’натапырыцца, надзьмуцца, пакрыўдзіцца’ (пін., столін., Нар. лекс.), накозубытысь ’тс’, накозубленый ’насуплены’ (Клімч.), накозобіцца ’надзьмуцца, насупіцца’ (ТС). Параўн. тураўск. козубом стаць ’натапырыцца, запярэчыць, заўпарціцца’, ад козуб ’вялікі кошык з кары’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нашэ́рсціцца ’натапырыцца’ (Сл. ПЗБ). Да шэрсць, літаральна ’наставіць шэрсць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надзьму́цца, -дзьму́ся, -дзьме́шся, -дзьме́цца; -дзьмёмся, -дзьмяце́ся, -дзьму́цца; -дзьмі́ся; зак.
1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру.
Ветразь надзьмуўся.
2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер’е.
3. перан. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (разм.).
4. перан. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (разм.).
◊
Надзьмуцца як мыш на крупы (разм.) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.
|| незак. надзіма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Надубы́рыцца ’наставіць хіб, надзьмуцца, натапырыцца’ (Юрч. Сін.). Новаўтварэнне на базе фразеалагізма стаць дубарам (дубырым, Бяльк.) ’стаць на дыбы; натапырыцца’, што звязана з дуб, параўн. тыпалагічную паралель: ням. sich bäumend ’устаючы на дыбы’ пры Baum ’дрэва’ (Фасмер, 1, 549). Гл. дуба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
устапы́рыцца, ‑рыцца; зак.
Падняцца ўверх (пра валасы, шэрсць, шчаціну і пад.); натапырыцца. Расказчык паглядзіць абалдзела, потым зразумее, і, сярдзіта чмыхнуўшы носам, — аж устапырыцца падстрыжаная шчапоцька вусоў — падымецца ад цяпла, буркне пад нос: — Пайсці хіба заставы праверыць... Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Прыцяцю́рыцца экспр. ’натапырыцца’; ’памерці’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да цяцерыцца падымацца, тапырыцца’ (Ласт.), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Настабу́рчаны ’непрыгладжаны, непаслухмяны (адносна валасоў)’ (ваўк., Сцяшк. МГ), настабу́рчыцца ’натапырыцца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гл. стабарчи ’старчма, старчаком’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)