натапы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.

1. Пра поўсць, шчацінне, пер’е і пад.: падняцца тарчма.

Поўсць натапырылася.

2. Уздуцца, прыўзняцца (разм.).

Сукенка натапырылася.

|| незак. натапы́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натапы́рыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. натапы́руся натапы́рымся
2-я ас. натапы́рышся натапы́рыцеся
3-я ас. натапы́рыцца натапы́рацца
Прошлы час
м. натапы́рыўся натапы́рыліся
ж. натапы́рылася
н. натапы́рылася
Загадны лад
2-я ас. натапы́рся натапы́рцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час натапы́рыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

натапы́рыцца сов.

1. встопо́рщиться; (поднять шерсть, щетину — ещё) ощети́ниться; взъеро́шиться; (поднять перья — ещё) нахо́хлиться;

2. насторожи́ть у́ши

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падняцца тарчма, наставіцца (пра поўсць, шчацінне, пер’е і пад.). Аўчарка загыр[к]ала, поўсць на хібе натапырылася, заварушылася. Шахавец. Агнёў маўчаў.. Густыя бровы яшчэ больш натапырыліся, вусны моцна сціснуліся, а вочы патухлі. Асіпенка. // Падняць тарчма на сабе поўсць, пер’е і пад., рыхтуючыся да абароны ці нападу. Дзеці кінуліся за ім, паспрабавалі маніць яго.. [з-пад століка], але кацянё натапырылася, зафыркала і выйсці не жадала. Васілевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Уздуцца, прыўзняцца. Плашч натапырыўся. □ На грудзях прасціна натапырылася — там былі.. рукі [мужа]. Васілёнак.

3. перан. Надзьмуцца, прыняць ваяўнічы выгляд; ускіпець, раззлавацца. [Ходас:] — Ты працаваць сюды прыйшоў ці забаўляцца? — А што? — адразу натапырыўся Славік. Шамякін. Старога як апяклі яго словы. Ён натапырыўся, пеўнем падскочыў да танкіста. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натапы́рыцца sich sträuben; das Haar [Fell] sträuben; sich ufplustern, die Fdern ufsträuben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

встопо́рщиться натапы́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ощети́ниться ашчаці́ніцца, натапы́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наерши́ться сов., прост. ашчаці́ніцца, натапы́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панатапы́рвацца, ‑аецца; зак.

Натапырыцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взъеро́шиться разг. узлахма́ціцца, ускалма́ціцца, ускудла́ціцца; натапы́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)