◎ Кі́піцінь ’нараст у сабакі на языку’ (КЭС, лаг.). Гл. кіпіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Субярэ́зіна ’нараст на бярозе’ (Касп.). З су- (’сумеснасць’; і бярэ́зіна (гл. бяроза).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
булаве́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм.
1. Патаўшчэнне ў выглядзе шара, мнагагранніка і пад. на верхнім канцы палкі, кійка і пад.
2. Разм. Патаўшчэнне на стрыжні, на ствале; нараст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кі́піць ’невялікі нараст на языку ў старых курэй’ (Мядзв.). Да кіпець (гл.). Назва па знешняму падабенству рагавой абалонкі. Параўн. кіпяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ціпу́н, ‑а, м.
Хвароба птушак — храсткаваты нараст на канцы языка.
•••
Ціпун на язык каму — нядобрае нежаданне таму, хто сказаў што‑н. непрыемнае, непажаданае. [Мігуцкі:] Пакуль вы надумаецеся, дык немец сцапае вас, як курапатку. [Ганна Якаўлеўна:] Ціпун вам на язык! Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нага́р, ‑у, м.
Тое, што ўтвараецца ад няпоўнага згарання чаго‑н.; нараст ад гарэння. Нагар на кноце. Нагар на метале. □ [Гаспадар] завярнуўся каля лучніка, абламаў нагар. Мурашка. Дажджы і вятры яшчэ не змылі з дрэў нагару выбухаў і лясных пажараў. Самусенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Магу́ла, маґула ’нараст, гузак (на дрэве, на целе)’, магу́лісты ’у нарастах, гузаках’ (ТС). Да гу́ля (гл.). Прэфармант ма‑ выступае ў гаворках як сінонім да іншых, параўн. гарагуля (і чэш. harhule, гл. Махэк₂, 161), варгу́ля (Лыс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́расць ’нараст’ (Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), на́расцень ’тс’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.; Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС), на́раснь ’тс’ (Мат. Гом.), на́расля, наро́сля ’тс’ (Мат. Гом., ТС), на́расль ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ад нараста́ць, гл. расці́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зліпух ’ніжняя скарынка хлеба з прысохшым попелам’, ’худая істота’ (Юрч. Вытв., без націску), злі́пуш, злі́пушак ’нараст у хлебе пры выпечцы’ (Нас.). Ад дзеяслова злі́пнуцца (< sъ‑lip‑nǫ‑ti sę, гл. ліпнуць) ці *зліпці(ся) з суфіксам ‑ух, ‑уш для абазначэння прадмета — выніку дзеяння
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кап 1, выкл.
Ужываецца для перадачы гуку, які ўтвараецца ад удару каплі вады, вадкасці аб якую‑н. паверхню. Кап... кап... кап... Капяжу застылыя гукі У марознай аціхнуць цішы. Сіпакоў. // у знач. вык. Ужываецца ў значэнні дзеяслова ка́паць. А дожджык кап ды лап... Яму нічога, Што ўжо размокла, хлюпае дарога. Лось.
кап 2, ‑у, м.
Наплыў, нараст на ствале дрэва, які ўтвараецца ў выніку мясцовага разрастання тканкі і скарыстоўваецца на дробныя такарныя і сталярныя вырабы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)