піра́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пірата. Пірацкі напад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напо́р, -у, м.

1. Дзеянне моцнай сілы; націск.

Н. ветру.

Не вытрымаць напору лёду.

2. Энергічнае ўздзеянне на каго-н.; напад, націск.

Пад напорам сяброў ён вымушаны быў прызнацца.

Н. ворага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верало́мны, ‑ая, ‑ае.

Які нахабна парушыў клятву, дагавор; каварны, здрадніцкі. Вераломны ўчынак. Вераломны напад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наско́к, -у, м.

1. Імклівы напад, скачок з мэтай нападу.

Н. звера.

2. перан. Грубыя, беспадстаўныя нападкі, абвінавачанні супраць каго-н.

Адміністрацыйны н.

З наскоку — не падумаўшы як след, добра не разабраўшыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. наляцець.

2. Раптоўны ваенны ўзброены напад на каго-, што-н.

Паветраны н.

Агнявы н.

3. Напад з мэтай грабяжу.

Бандыцкі н.

4. Тонкі слой чаго-н. на паверхні.

Н. пылу.

Н. іржы.

5. перан., чаго. Пра што-н., звязанае з унутраным станам, пачуццямі.

Артыкул з налётам гумару.

6. Колькасць налятанага часу або налятанай адлегласці.

На яго рахунку 500 тысяч кіламетраў налёту.

З налёту (разм.) — не спыняючы руху, на поўным ходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разбо́йнапад з рабаўнічай мэтай’ (ТСБМ, Нас.), ’разбой, грабеж’ (ТС), ’разбойнік’ (Гарэц., Нас., Сержп., Бяльк.), ст.-бел. разбойникъ, разбой ’рабаўнік’. Сюды ж разбо́йства ’разбой (Гарэц.), ’бандыцкі напад’ (Др.-Падб.), разбо́йнік ’той, хто займаецца разбоем’ (ТСБМ, Бяльк.). Рус. дыял. разбо́й ’разбойнік’, укр. разбі́йнапад з рабаўнічымі мэтамі’. Назоўнік, утвораны да разбі́ць (гл.) бязафіксным спосабам, як зажо́н ’зажынкі’ ад зажына́ць. Старое значэнне дзеяслова ў народнай мове: «Адзін пачаў таргаваць, а другі — купцоў разбіваць» (Сержп. Казкі, 257). У сувязі з гэтым рэканструкцыя прасл. *orzbojь (*arzbajь, БЕР, 6, 149) выглядае праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́лазка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Выхад часткі войск з асаджанага ўмацавання для нападу на тых, хто акружае.

Зрабіць вылазку на ворага.

2. перан. Нечаканы варожы напад, выпад (неадабр.).

3. Фізкультурная прагулка.

Лыжная в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нападе́ние ср.

1. напа́д, -ду м., нападзе́нне, -ння ср.;

2. спорт. нападзе́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нае́зд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. наехаць.

2. Прыезд каго-н. куды-н. на нейкі час.

Н. турыстаў.

3. Раптоўны набег, напад вялікай колькасці каго-, чаго-н.

Спусташальны н.

4. у знач. прысл. нае́здам. Прыязджаючы зрэдку і ненадоўга.

Бываў у вёсцы н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Насту́пнем ’гвалтам, прымусам’ (ТС), параўн. укр. наступам ’наступальна, рашуча’. Ад незафіксаванага *наступень, хутчэй за ўсё сінанімічнага да на́ступнапад, наступленне’ (Нас.); да ступіць (гл.), параўн. ступі і ступёнь ’крок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)