фалькло́рна-міфалагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фалькло́рна-міфалагі́чны фалькло́рна-міфалагі́чная фалькло́рна-міфалагі́чнае фалькло́рна-міфалагі́чныя
Р. фалькло́рна-міфалагі́чнага фалькло́рна-міфалагі́чнай
фалькло́рна-міфалагі́чнае
фалькло́рна-міфалагі́чнага фалькло́рна-міфалагі́чных
Д. фалькло́рна-міфалагі́чнаму фалькло́рна-міфалагі́чнай фалькло́рна-міфалагі́чнаму фалькло́рна-міфалагі́чным
В. фалькло́рна-міфалагі́чны (неадуш.)
фалькло́рна-міфалагі́чнага (адуш.)
фалькло́рна-міфалагі́чную фалькло́рна-міфалагі́чнае фалькло́рна-міфалагі́чныя (неадуш.)
фалькло́рна-міфалагі́чных (адуш.)
Т. фалькло́рна-міфалагі́чным фалькло́рна-міфалагі́чнай
фалькло́рна-міфалагі́чнаю
фалькло́рна-міфалагі́чным фалькло́рна-міфалагі́чнымі
М. фалькло́рна-міфалагі́чным фалькло́рна-міфалагі́чнай фалькло́рна-міфалагі́чным фалькло́рна-міфалагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фантасты́чна-міфалагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фантасты́чна-міфалагі́чны фантасты́чна-міфалагі́чная фантасты́чна-міфалагі́чнае фантасты́чна-міфалагі́чныя
Р. фантасты́чна-міфалагі́чнага фантасты́чна-міфалагі́чнай
фантасты́чна-міфалагі́чнае
фантасты́чна-міфалагі́чнага фантасты́чна-міфалагі́чных
Д. фантасты́чна-міфалагі́чнаму фантасты́чна-міфалагі́чнай фантасты́чна-міфалагі́чнаму фантасты́чна-міфалагі́чным
В. фантасты́чна-міфалагі́чны (неадуш.)
фантасты́чна-міфалагі́чнага (адуш.)
фантасты́чна-міфалагі́чную фантасты́чна-міфалагі́чнае фантасты́чна-міфалагі́чныя (неадуш.)
фантасты́чна-міфалагі́чных (адуш.)
Т. фантасты́чна-міфалагі́чным фантасты́чна-міфалагі́чнай
фантасты́чна-міфалагі́чнаю
фантасты́чна-міфалагі́чным фантасты́чна-міфалагі́чнымі
М. фантасты́чна-міфалагі́чным фантасты́чна-міфалагі́чнай фантасты́чна-міфалагі́чным фантасты́чна-міфалагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мифологи́ческий міфалагі́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́лудніца

міфалагічны персанаж’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. по́лудніца по́лудніцы
Р. по́лудніцы по́лудніц
Д. по́лудніцы по́лудніцам
В. по́лудніцу по́лудніц
Т. по́лудніцай
по́лудніцаю
по́лудніцамі
М. по́лудніцы по́лудніцах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

руса́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Міфалагічны вобраз усходнеславянскіх народаў у выглядзе жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, якая жыве ў вадзе або жыце. Русалак рогат... Ночы ціш... Пужаюць князя над вадою. Чарот. Гэта было адно з тых месц, пра якія калісьці народ расказваў страхотныя казкі — з разбойнікамі, з лесунамі, з русалкамі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераплу́таць ’пераблытаць, памыліцца’ (Др.-Падб.), рус. прыбалт. переплу́тать ’бязладна сплесці, пераблытаць; змяшаць адно з адным’, укр. переплу́тати, переплутувати(ся) ’пераблытваць; змешваць’. Вытворнае ад плу́таць (гл.), магчыма, пад уплывам польск. przeplątać ’тс’. Стараж.-рус., ц.-слав. Переплутміфалагічны персанаж, бог-ахоўнік мараходаў’ суадносіцца з *pluti ’плысці’ (Фасмер, 3, 239) і, відаць, не звязаны з разгледжанымі дзеясловамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казу́лька ’божая кароўка’ (Шатал., З жыцця; Чач.), казулькі ’конікі палявыя’ (Федар. Рук.). Укр. козуля, козулька ’насякомае Cerambix’. Словаўтваральна празрыстая структура; цяжэй вытлумачыць як вытворнае ад каза1, ці тут перанос назвы з казуля, вядомага ў розных значэннях. Параўн. у Федароўскага ў рукапісным слоўніку: kozaczki ’конікі палявыя’. Лексемы з апошнім значэннем могуць быць аўтаномнымі ўтварэннямі (паводзіны насякомага нагадваюць паводзіны жывёлы), магчыма, нават першаснымі для семемы ’божая кароўка’, напр., супадзенне назвы коніка і божай кароўкі ў бел. лельч. кавалік. Разам з тым міфалагічны кантэкст, які суправаджае розныя назвы Coccinella septempunctata як у слав., так і неслав. мовах, дазваляе меркаваць аб магчымай субстытуцыі назвы або міфалагічным варыянце, параўн. бел. кароўка, ярыца, укр. щедрик‑ведрик і рус. козуля, козурка, козюлька, коровка і інш. для сакральнага печыва з відавочнымі зааморфнымі адзнакамі.

Казу́лька ’маленькая лавачка’ (Касп.). Рус. козуля ’кароткая лавачка, зробленая так, што сучкі дрэва з’яўляюцца ножкамі’, казулька ’тс’, халм., пск. ’маленькая лавачка, на якую садзяцца, калі дояць карову’, маск. ’санкі, якія робяць са старой лаўкі’. Матывацыя назвы зразумелая (рожкі, зааморфная адзнака), аднак не вельмі ясна, утворана слова суфіксальным спосабам ад каза або тут перанос назвы ад казуля, параўн. інш. назву лавачкі каза (гл.). Статус інавацыі (усх.-слав.?) няясны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руса́лка1міфалагічны вобраз усходнеславянскіх народаў у выглядзе жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, якая жыве ў вадзе або жыце’ (ТСБМ), ’жанчына, што ходзіць з непрыбранымі валасамі’, руса́ўка ’тс’ (ТС). Укр. руса́лкама́вка), рус. руса́лка, польск. rusałka, чэш., славац. rusalka, славен. rusalkavila), серб.-харв. ру́са̄лкавила), балг. руса́лкави́ла, самоди́ва). Этымалогія цьмяная ў сувязі з налажэннем розных паняццяў і семантычнымі зменамі. Першаснай формай трэба прызнаць руса́ўка і значэнне ’жанчына, што ходзіць з непрыбранымі валасамі’, якія суадносяцца з ру́савы дзед (гл.). Форма руса́лка другасная, узнікла пры дапамозе субстантывуючага суфікса ‑ка ад руса́льны (дзень, тыдзень), параўн.: Русалка — дэнь такый (драг., Талстая, Полес., 214), прыметніка, утворанага ад русаллі (гл.). У далейшым назва міфалагізавалася і была перанесена на паганскія персанажы, што сімвалізавалі ахоўную функцыю (Той русаўкой пужалі дзецей, шчоб не ходзілі по жыці, ТС, 4, 336). Гл. Цыхун, БЛ, 57, 120.

Руса́лка2 ’страказа’ (гом., Арх. ГУ), параўн. балг. руса́лка ’матылёк падзёнка, Ephemera vulgata’. Перанос назвы русалка1 на насякомых, звязаных з вадой, па знешняму выгляду (“бухматасць”) і перыяду з’яўлення, блізкім да свята Тройцы. Мяркуецца, што яны сімвалізавалі душы памерлых продкаў, гл. Пічхадзэ, Новое в рус. этим., 201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мала́нка1, маля́нка ’разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры ў выглядзе яркай звілістай лініі, бліскавіца’ (ТСБМ, Мал., Маш., Федар., Сцяшк., Нас., Яруш., Шат., Касп., Бяльк.; ДАБМ, к. 311); мала́ння, мала́нья, маланя́, мылыня́ (віц., ДАБМ, к. 311; Касп., Сл. ПЗБ, Растарг.), мсцісл. мылыньня́ (Нар. сл.), чачэр. мала́йня, карм. мала́ння ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. молоння́, рус. молонья́, мо́лонье, молоньё, мола́нья, пск. мола́нка, ст.-рус. мълния, млънии, мълънии, молния, молиня, палаб. mā́uńa, каш. måłńå, чэш. mlna, mlno, mluno, славен. mółnja, серб.-харв. му́ња, макед., балг. молна, молня, мълния, ст.-слав. млънии. Прасл. mъlni ’маланка’ мае і.-е. адпаведнікі ў ст.-прус. mealde ’тс’, літ. mulna, лат. milna ’молат Пяркуна’, літ. milinỹs ’жорны’, ст.-ісл. muln ’агонь’, Mjǫllnir ’маланка, молат Тора’, уэльск. mellt ’маланка’, хецк. malatt ’від зброі’. Лексема мае міфалагічны характар. Параўн. бел. казкі, дзе Малання, Маладня — імя царыцы-маланкі, а маланка ў бел. вераваннях (як і ў ведыйскіх) — гэта зброя Перуна, подобная да двух камянёў жорнаў, у выніку трэння якіх узнікае гром-маланка (Іванаў, Тапароў, Бел. лекс., 59). Гл. маладня́.

Мала́нка2 ’вясёлка’ (петрык., Талстой, АЛА–1974, 58) у выразе: маланка воду бярэ. У выніку семантычнага пераносу.

Мала́нка3 ’мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (Сцяшк. Сл.), мыльня́нка ’тс’ пад уплывам маланка1 (перанос значэння паводле падабенства: мыльнік цвіце чырвонымі кветкамі). Гл. мыльнік1.

Маланка́ ’пусты чорны арэх’ (Маш.), маланчу́к, маланкавы арэх ’тс’ (маст., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), палес., беласт. маланчу́к ’спарыння, Claviceps purpurea L.’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 21). Да мала́нка1 (гл.). Назвы ўзніклі ў сувязі з вераваннем, згодна з якім маланка спальвала арэхі, зерне ў коласе. Аналагічна каш. måłńå апрача ’маланка’, ’туман’ яшчэ і ’зараза’, г. зн. ’шкоднікі-вусеніцы на дрэвах’, ’чорныя плямы на бульбе’, з’яўленне якіх звязваецца са шкодным уплывам маланкі на ўраджаі (Папоўска–Таборска, Бел.-польск. ізал., 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)