гру́бы, -ая, -ае.

1. Недастаткова культурны, недалікатны.

Грубыя паводзіны.

Грубае абыходжанне.

Груба (прысл.) адказаць.

2. Недастаткова апрацаваны, няўмела зроблены.

Грубая мэбля.

Грубая работа.

3. Прыблізны, не распрацаваны падрабязна.

Г. падлік.

Груба (прысл.) кажучы.

4. Які выходзіць за межы элементарных правіл.

Грубая памылка.

Грубае парушэнне законнасці.

5. Рэзкі, непрыемны на слых.

Г. голас.

Грубыя кармы — раслінныя кармы (сена, салома, мякіна і пад.) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў.

|| наз. гру́басць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пухно́ ’пушны хлеб’ (Нас.). Ад пу́хны ’пышны’, гл. таксама пушномякіна, хлеб з мякінай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухава́ць ’абіваць ячмень’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Да пукаць2 ’тс’, збліжанае з пухмякіна’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяки́на с.-х. мякі́на, -ны ж.;

ста́рого воробья́ на мяки́не не проведёшь посл. старо́га вераб’я́ на мякі́не не ашука́еш;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пялю́венька ’прыбудова да хлява, дзе ляжаць дровы, сена’ (дзятл., З нар. сл.), параўн. укр. пелевня ’від свірна ці адрыны, дзе захоўваецца салома, мякіна, сена, таксама збожжа’, пелёвень, пелёвнак ’тс’, рус., дыял. пелёвня ’мякіннік’, параўн. польск. дыял. plewnia ’мякіннік’, plewnik ’тс’, ст.-чэш. ρΐένηέ, plevnik ’тс’, чэш. дыял. plevfia, plivefi ’тс’, серб.-харв. дыял. гуъевгьа ’тс’, балг. плѐвня ’памяшканне для захавання мякіны, саломы, сена; хлеў для жывёлы, аўчарня’, макед. плевна ’тс’, ст.-слав. плѣвьница ’свіран’. Беларускае слова ўтворана ад асновы *pelev‑, паралельнай да *pelv‑, параўн. рус. пелёва/половамякіна’, што ўзыходзіць да *pelti ’палоць’, * polt і ’палаць, веяць’, роднасных ст.-прус. pelwoмякіна’, ст.-літ. pelūs, лат. pęlus, мн. л. pęlavas, pęlevasмякіна, палова’, ст.-інд. мн. л. раі ava hмякіна’, лат. palea (< paleva) ’тс’ (супраць збліжэння з апошнімі пярэчыць Банькоўскі, 2, 608; гл. Фасмер, 3, 227, 312; Махэк₂, 459; ББР, 5, 386). Да семантыкі параўн. калошанка ’прыбудоўка пры адрыне для захоўвання мякіны і сечкі’ (Скарбы) < колас, калоссе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́шань ’корм для свіней: мякіна, абмешаная мукой’ (кам., Шатал.), мешынь ’другі раз пераворанае поле’ (Нік. Очерки). Да мешань (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́ва1, пле́вы, пле́ўкі ’высеўкі з грэчкі’ (смарг., ЛА, 4), ’мякіна, адходы пры паланні’ (ЛА, 2), пле́ўкі ’высеўкі’ (Сл. ПЗБ). Рус. пле́ва, пле́вы́мякіна’, польск. plewaмякіна’, plewy ’пустазелле, смецце’, палаб. plåvoj, н.-луж. plowy, plowky, в.-луж. pluwyмякіна, адходы’, чэш. pleva, славац. pleva, славен. plẹ́va, серб.-харв. пле̏ва, макед. плева, балг. плява, плевица, ст.-слав. плѣва ’тс’. Прасл. *pelva роднаснае лат. pęlus, pęl(a)vas, ст.-прус. pelwo, літ. pẽlūs, pelaĩмякіна’, лац. palea ’тс’, ’высеўкі’ (Траўтман, 213; Мюленбах-Эндзелін, 3, 198; Махэк₂, 459; Варш. сл., 4, 235; Бязлай, 3, 57). Апрача гэтай лексемы на ўсх.-слав. тэрыторыі пашырана полова, палова (гл.), якія адносяцца да прасл. *polva, у той час як у зах.- і паўн.-славянскіх пераважае *pelva (Банькоўскі, 2, 608).

Пле́ва2 ’перхаць’ (гарад., ЛА, 1; Касп.; гарад., віл., ЛА, 3), ’шалупінне скуры’ (гарад., віц., ЛА, 3), рус. пск., цвяр., наўг., калуж. пле́ва, плева́ ’перхаць’. Паводле Мяркулавай (Этимология–1970, 175) — да прасл. *pleva, роднаснага літ. plėvė̃ ’скурка, тонкая абалонка’ (Буга, Rinkt., 2, 302). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пялю́ннік ’хлеў’ (баран., Сл. Брэс.). Няясна, магчыма, звязаны з пяліна́ ’палова’, параўн. тыпалагічную паралель: балг. пле́вник ’хлеў’ і пле́ва ’палова, мякіна’. Параўн. пялюве́нька (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысы́пкамякіна, якую дабаўлялі ў хлеб’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Таксама, як і літ. прысы́пка ’рэчыва, парашок, якім прысыпаюць што-небудзь’, ад прысыпа́ць з суф. ‑к‑. Гл. сы́паць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аці́рамякіна’ (Рам.), ’буйнейшыя адходы пры ачыстцы збожжа’ (Мат. Гродз.), ’дробнае пацёртае сена’ (Юрч.), аціры ’дробная саломка, якая застаецца пасля абмалоту збажыны’ (парыц., Янк. Мат., Янк. II, БРС), рус. смал. атирямякіна’, параўн. польск. ocierki ’часцінкі пры абранні’, славац. oteriny, чэш. otěřiny ’пацяруха’, otěrky ’збожжа з абабітага снапа’. Ад аціраць, церці, якое магло мець значэнне ’аббіваць, малаціць’, параўн. аціраць ’малаціць проса’ (Юрч.), чэш. otírati ’аббіваць’, otěrek ’абабіты, абмалочаны сноп’, гл. Фасмер, 1, 358; Махэк₂, 659. Параўн. вотрыны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)