Валато́ўкі ’могілкі’ (Касп.). Да валатоўка ’курган’, параўн. аналагічнае ўтварэнне множнага ліку могілкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баро́к ’могілкі’ (ДАБМ, 914). Відавочна, сюды ж баро́к ’назва ўчастка лесу’ (Янк. Мат.). Гл. яшчэ Яшкін. Памяншальнае ад бор (першапачаткова ’могілкі ў бары’; могілкі нярэдка бываюць сярод хвойных дрэў). Параўн. рус. дыял. (ноўгарад.) боро́к ’могілкі’ (гл. СРНГ, 3, 114, там і меркаванні наконт этымалогіі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
клады́, ‑оў; адз. няма.
Абл. Могілкі. Яны лагчынку праязджаюць — Гару сярэднюю мінаюць, Клады з паніклымі крыжамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мадзя́ра ’страхоцце, пачвара’ (ТС). Узыходзіць да паўд.-рус. мажа́ры < маза́рки ’старыя могілкі’, якое з усх.-цюрк., казах., туркм., узб. mazar ’магіла, могілкі’ (Радлаў, 4, 2056; Фасмер, 2, 557).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кла́дбище ср. мо́гільнік, -ка м.; мо́гілкі, -лак ед. нет, обл. клады́, -до́ў ед. нет;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Мы́нка ’могілкі’ (Мін. губ., Мядзв.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Молыці ’могілкі’ (Клім.). З моглыці. Да магі́ла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пажуры́цца, ‑журуся, ‑журышся, ‑журыцца; зак.
Журыцца некаторы час. Прывяла.. [Агрыпіну] на могілкі буфетчыца Юля. Прывяла і, заплакаўшы, пакінула адну. Няхай пажурыцца.. на адзіноце, не трэба перашкаджаць. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нія́к, прысл.
Ніякім чынам; зусім. Воз ніяк не мог пераехаць насыпу, якім былі абнесены могілкі. Сабаленка. Ніяк не клеіцца размова, Хоць думак шмат у галаве. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацянькі́, прысл.
Самым кароткім шляхам; наўпрост. Вось ужо і сцежка, па якой нацянькі можна прайсці на панскія могілкі. Зарэцкі. [Стары:] — Нас гналі цераз поле, снегам нацянькі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)