мемарыяльныя могілкі; месца масавых пахаванняў ленінградцаў, што памерлі ў час блакады горада 1941—42 (каля 470 тыс.чал.), і ўдзельнікаў абароны горада ў Вял.Айч. вайну. Знаходзяцца ў паўн.-ўсх. частцы горада (на Выбаргскім баку). У 1956—60 на могілках узведзены арх.-скульпт. мемар. ансамбль (арх. А.Васільеў, Я.Левінсон, скульпт. В.Ісаева, Р.Таўрыт, М.Вайнман, Б.Каплянскі, А.Малахін, М.Харламава). Яго кампазіцыйны цэнтр — бронзавая скульптура, што сімвалізуе Радзіму-маці. На фрызах і цэнтр. стэле змешчаны вершы В.Бергольц і М.Дудзіна. Каля ўвахода на П.м. 2 павільёны з музейнай экспазіцыяй, побач Вечны агонь. П.м. — месца ўрачыста-жалобных цырымоній. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКРО́ПАЛЬ (ад грэч. nekros мёртвы + polis горад),
назва могільніка ў краінах Стараж. Усходу, антычнага свету, Міжземнамор’я і Прычарнамор’я. Бываюць грунтавыя, падземныя (катакомбы), курганныя, а таксама могілкі, што маюць асаблівы статус (напр., Н. Аляксандра-Неўскай лаўры ў С.-Пецярбургу). Найб. вядомыя Н. — «Даліна цароў» у Егіпце, «Дыпілонскія могілкі» ў Афінах з надмагільнымі скульптурамі 5—4 ст. да н.э. Знаходкі ў Н. даюць уяўленне пра побыт і культуру народа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРА-НЕ́ЎСКАЯ ЛА́ЎРАў Санкт-Пецярбургу,
помнік архітэктуры 18 ст.Засн. Пятром I у 1710 на ўшанаванне памяці Аляксандра Неўскага як манастыр; з 1797 лаўра (буйны мужчынскі праваслаўны манастыр). У арх. ансамбль лаўры ўваходзяць Благавешчанская царква (1717—22, арх. Д.Трэзіні, Т.Швертфегер), Фёдараўскі корпус з царквой (1740—50, арх. П.Трэзіні), Троіцкі сабор у стылі класіцызму (1776—90, арх. І.Староў) і інш. На тэр. лаўры створаны дзярж. запаведнік, дзе размешчаны Музей гар. скульптуры з некропалем 18 ст. (Лазараўскія могілкі з надмагільнымі помнікамі работы І.Мартаса, М.Казлоўскага і інш.) і некропалем майстроў мастацтваў (Ціхвінскія могілкі). У Аляксандра-Неўскай лаўры пахаваны М.В.Ламаносаў, А.В.Сувораў, М.М.Карамзін, І.А.Крылоў, П.І.Чайкоўскі, Ф.М.Дастаеўскі, М.І.Глінка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМАСТО́ЧЧА,
вёска ў Віцебскім р-не, каля р. Лучоса; чыг. станцыя на лініі Віцебск—Орша. Цэнтр сельсавета. За 20 км на Пд ад г. Віцебск. 460 ж., 203 двары (1997). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́НКІ,
вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.; чыг. станцыя на лініі Віцебск—Лёзна. Цэнтр сельсавета. За 27 км на З ад г.п. Лёзна. 27 км ад Віцебска. 891 ж., 394 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкісав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РАЎЛЯ,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнЗ ад г. Гарадок, 74 км ад Віцебска, 11 км ад чыг. ст. Бычыха. 362 ж., 148 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкісав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛЯШКО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад гар. пасёлка і чыг. ст. Лёзна, 54 км ад Віцебска. 459 ж., 184 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкія могілкісав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РКІ,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дубоўкі, каля аўтадарогі Невель—Віцебск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на Пн ад Гарадка, 75 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Грыбачы. 189 ж., 102 двары (1997). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧО́МЫСЛІЦА,
вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Дзяржынск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдЗ ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Памыслішча. 1655 ж., 571 двор (2003). Навук.-доследная гаспадарка БДУ «Шчомысліца». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія могілкісав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЦКАЯ МАГІ́ЛА,
масавае пахаванне загінуўшых у ходзе ваен. дзеянняў ці памерлых ад ран воінаў, партызан, а таксама ваеннапалонных і мірных жыхароў. Адразу пасля баёў пахаванні ў брацкіх магілах ажыццяўлялі аднапалчане загінуўшых з выкананнем пэўнага рытуалу і ваен. ушанаванняў, ставілі сціплыя помнікі з даступных матэрыялаў. У шэрагу выпадкаў з некалькіх брацкіх магіл стваралі ваен.могілкі, рабілі і адзіночныя пахаванні. Шырока вядома брацкая магіла ў Севастопалі, дзе пахаваны рус. воіны, якія загінулі пры абароне горада ў Крымскую вайну 1853—56. Пасля Вял.Айч. вайны ў некаторых месцах рабіліся перапахаванні з адзіночных магіл у брацкія, ставілі помнікі, стваралі мемарыялы. Першы помнік на брацкай магіле сав. воінам пастаўлены ў 1945 у Кёнігсбергу (цяпер Калінінград, Расія). Найб. вядомы брацкія магілы ў Берліне (Трэптаўпарк), С.-Пецярбургу (Піскароўскія могілкі), Луганску, Севастопалі, Керчы (Украіна) і інш. На Беларусі 5575 брацкіх магіл. Найб. масавыя пахаванні: у Мінску каля былой в. Масюкоўшчына (больш за 80 тыс.чал.), у в. Баравая Мінскага р-на (30 тыс.чал.), на ст. Лясная Баранавіцкага р-на (50 тыс.чал.). Ахоўваюцца дзяржавай.