мо́гілкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. мо́гілкі
Р. мо́гілкаў
мо́гілак
Д. мо́гілкам
В. мо́гілкі
Т. мо́гілкамі
М. мо́гілках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мо́гілкі, -лак і -аў.

1. Месца, дзе хаваюць памерлых.

Навокал царквы — м.

2. перан. Месца, куды звозяць старую, пабітую тэхніку.

Паравозныя м.

|| прым. мо́гілкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́гілкі ед. нет кла́дбище ср.; пого́ст м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́гілкі, ‑лак і ‑лкаў; адз. няма.

Месца, дзе хаваюць памёршых. Слёзы на людскіх тварах мяшаліся з дажджом, і здавалася, што ўсе плачуць, усе сорак тысяч людзей, якія праводзілі забітых на могілкі. Арабей. Пішчыкаў стаяў на краі.. могілак, дзе быў выкананы дол. Алешка. // перан. Месца, куды звозіцца старая або набітая тэхніка. Вось і паравозныя могілкі. Лынькоў. На гэты раз .. [Раманенка] з цікавасцю і здавальненнем некалькі хвілін разглядаў велізарныя могілкі варожай тэхнікі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́гілкі мн. Fredhof m -(e)s, -höfe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мо́гілкі Месца, дзе хаваюць нябожчыкаў (БРС). Тое ж магі́лкі (Віц., Гродз. Маг. ДАБМ, к. 318), могліцы (Брэсц., Маладз., Мін., Пін., Сал., Тур. ДАБМ), магі́льнік (Ашм., Брасл., Віц., Маг. ДАБМ), могальні́к (Маладз. ДАБМ), магі́ліцы (Івац.), магі́лле (Краснап. Бяльк., Мін.), могільнік (Др.-Падб.), молі́ца (Гродз., Івац., Лагіш.), магі́ляцы (Віл.), пясок, дом, ша́хты (Слаўг.), духоні́на рошча (Магілёў), божая ні́ва (Віц. Нік. 1907), мы́нка (Мін. губ. Мядзв.).

в. Магіліцы Івац.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

могілкі, магілкі (абл.), пагост / каля царквы: цвінтар; могільнік, магільнік (разм.); кладзішча (абл.); клады (абл. мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ПІСКАРО́ЎСКІЯ МО́ГІЛКІ ў Санкт-Пецярбургу,

мемарыяльныя могілкі; месца масавых пахаванняў ленінградцаў, што памерлі ў час блакады горада 1941—42 (каля 470 тыс. чал.), і ўдзельнікаў абароны горада ў Вял. Айч. вайну. Знаходзяцца ў паўн.-ўсх. частцы горада (на Выбаргскім баку). У 1956—60 на могілках узведзены арх.-скульпт. мемар. ансамбль (арх. А.​Васільеў, Я.​Левінсон, скульпт. В.​Ісаева, Р.​Таўрыт, М.​Вайнман, Б.​Каплянскі, А.​Малахін, М.​Харламава). Яго кампазіцыйны цэнтр — бронзавая скульптура, што сімвалізуе Радзіму-маці. На фрызах і цэнтр. стэле змешчаны вершы В.​Бергольц і М.​Дудзіна. Каля ўвахода на П.м. 2 павільёны з музейнай экспазіцыяй, побач Вечны агонь. П.м. — месца ўрачыста-жалобных цырымоній. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

Літ.:

Петров Г.Ф. Пискаревское кладбище. Л., 1971.

т. 12, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мо́гільнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і могілкі.

2. Старажытныя могілкі.

3. Месца захавання радыеактыўных адыходаў (спец.).

|| прым. мо́гільнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

некро́паль, -я, мн. -і, -яў, м.

Могілкі, на якіх пахаваны славутыя людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)