прадзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі; -му́ты; зак.
1. што. Тое, што і прадзьмухаць.
2. безас., каго-што. Праняць ветрам, выклікаўшы ахаладжэнне.
Яго прадзьмула (прастудзіўся).
|| незак. прадзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
удзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты і удзьму́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што ў што.
Дзьмучы, увесці ўнутр.
У. паветра куды-н.
|| незак. удзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абадзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак., каго-што.
Разм. Ачысціць, сагнаць што‑н. зверху струменем паветра. Вецер абадзьмуў расу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абадзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты; зак., каго-што (разм.).
1. Абвеяць, абдаць паветранай плынню.
Свежы вецер абадзьмуў твар.
2. Ачысціць, сагнаць што-н. зверху струменем паветра.
А. пыл.
|| незак. абдзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. абдзіма́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раздзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты; зак., што.
1. Дзьмучы, дзьмухнуўшы, развеяць, рассеяць што-н. лёгкае.
Р. пыл.
2. Прытокам паветра ўзмацніць гарэнне; распаліць.
Р. жар.
3. Напоўніць паветрам; надзьмуць.
Р. ноздры.
|| незак. раздзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. раздзіма́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
здзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.
Ачысціць ад чаго‑н. струменем паветра, ветру. [Тата] выцер рукавом лоб, здзьмуў капельку поту з носа, абцёр травой касу і пачаў яе вастрыць. Карпюк. // Знесці што‑н. струменем паветра. Вецер здзьмуў паперу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́дзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.
1. Выдаліць моцным струменем, плынню паветра. Вятры выдзьмулі пясок на ўзгорках. Выдзьмуць дым скразняком. □ Вецер выдзьмуў з нечай цыгаркі зыркія іскрынкі, падхапіў іх і разнёс. М. Стральцоў.
2. Вырабіць што‑н. шляхам выдзімання (у 2 знач.). Выдзьмуць бутлю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разадзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.
Тое, што і раздзьмуць. Знаю, што ў панурую Ночы непагоду Разадзьме іх [думкі-мары] буран З захаду да ўсходу. Танк. Дома бацька-стрэлачнік праз слёзы Павучае: — Ты смялей, Валёк, Словы два скажы ім пра марозы, Разадзьмі ў пячурцы аганёк. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак.
1. Пачаць дзьмуць. З лесу падзьмуў свежы ветрык. Бядуля. З раніцы захмарылася, падзьмуў моцны вецер. Лось. / у безас. ужыв. Ад ракі падзьмула халадком. Бяганская. І падзьмула свежым раннем, Лугам, соснамі, жыццём! Агняцвет.
2. Дзьмуць некаторы час. [Прыстром] узяў на далонь камяк зямлі, памяў яго, падкінуў угору, нават падзьмуў на яго. Шынклер. — Што, што? — яна падзьмула ў трубку, патрэсла яе, зноў прыклала да вуха. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Несці, гнаць струмень паветра; веяць (пра вецер). Дзьмуў лёгкі ветрык, ласкаючы твар і зганяючы спякоту. Гартны. Ноч была халаднаватая, вецер дзьмуў няроўна: і гусцеў і зменшваўся. Чорны. / у безас. ужыв. Была ўжо глыбокая восень. Дзьмула халоднымі вятрамі, напаўняла канавы дажджом. Ракітны. // безас. Цягнуць, прабіваць (пра скразняк). — Настаюць сапраўдныя халады. Вы бачыце, як дзьме праз вокны?.. Скразняк! Грамовіч.
2. З сілаю выпускаць з рота струмень паветра. Дзьмуць на агонь. □ І хлопчык стаў у дудку дзьмуць, Гамоніць дудка галасліва. Колас. Коля стаяў на каленях і дзьмуў на невялікі грудок сухіх галінак. Ставер.
•••
І ў вус (сабе) не дзьме — не звяртае ўвагі на што‑н., не турбуецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)