Нэ́рацьмашкара’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 129). Гл. нерадзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ублы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. у што. Заблытацца ў чым-н.

Конь ублытаўся ў пастронкі.

2. чым. Абвязацца, абматацца чым-н.

У. рознымі лахманамі, каб машкара не кусала.

3. перан., у што і без дап. Умяшацца, увязацца ў што-н. (разм., неадабр.).

У. ў чужую справу.

|| незак. ублы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накуса́ць сов., в разн. знач. накуса́ть;

машкара́а́ла ру́кі — мошкара́ накуса́ла ру́ки;

н. свінцу́ — накуса́ть свинца́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Маказоб, моказо́б ’вельмі дробныя мошкі’ (ТС). Відаць, балтызм. Параўн. літ. makataĩмашкара’, žė́béti ’прагна есці губамі’. Утварэнне накшталт ⁺мошкаедзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́радзь ’неўраджай, неўрадлівы год, недарод’ (Сцяшк.; любан., Жыв. сл.; слаўг., Нар. сл.), нёродзь ’тс’ (ТС). Сюды ж нерадзь (nieradź) ’дробныя ягады; заморкі, няўдалая гародніна’ (Жд. 1; в.-дзв., Шатал., Арх. Фед., ТС), ’што-небудзь дробнае, невялікага памеру, росту’ (Сл. ПЗБ), ’машкара’ (свісл., карэл., Сл. ПЗБ), нэрадзь (нэраць) ’тс’ (зэльв., Сл. ПЗБ). З не і радзіць (гл.). Меркаванні пра запазычанне часткі пералічаных слоў са значэннем ’машкара’, ’што-небудзь дробнае, невялікага памеру, росту’ з літ. пегёсіа ’нікчэмнасць, нечысць (пра мух), ненасытны чалавек, пераборлівае ў ядзе парася’ (гл. Сл. ПЗБ) не пераконвае, паколькі значэнне ’машкара’ добра выводзіцца са значэння, ’нешта дробнае, малое, дрэннае’, што ў сваю чаргу з ’якое не ўрадзілася’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машка, ст.-бел. машкара ’маска’ запазычана са ст.-польск. maszkara (Кюнэ, 77; Булыка, Лекс. запазыч., 119), якое з італ. maschera < араб. mashara ’тс’ (Брукнер, 324; Бернекер, 2, 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Музку́ль, му́зькуль, музку͡оль, мускольмашкара’ (Лысенка, СПГ). Балтызм. Лаўчутэ (Балтизмы, 121) супастаўляе іх з лат. muskulis, muškulis ’што-небудзь звязанае, заблытанае’, ’клубок’, літ. mùsulus ’маленькая мошка’, лат. muša, літ. músė ’муха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смерч, ‑у, м.

Моцны віхар, які падымае ўгору і круціць слуп вады, пяску, пылу. Смерч на моры. □ Вясной падняўся над Закружжам чорны слуп смерчу, прайшоў па гародах, вырываючы з зямлі дрэвы, камяні. Асіпенка. // Пра што‑н., падобнае на смерч. Вогненны смерч. □ Гэта зноў машкара. Шэрым смерчам узнімаецца яна высока ў неба. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Машата́, машка́, мошка́, машката́, машкара́, машкіра́ ’мошкі’, ’безліч лятучых камароў, матылькоў, мошак’ (ТСБМ, Касп., Мядзв., Яруш., Нас., Сл. ПЗБ, ТС), ’шмат гарэзлівых дзяцей’ (Нас.), машкарэча, машке́чамашкара’ (Мат. Гом.), машкарня́, мошкорэ́ча ’тс’ (навагр., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. мошка, рус. мо́шка, мошкара, ст.-рус. мъшица, польск. mszyca, н.-луж. psyca ’тс’, чэш. mšice ’тля’. Прасл. mъši. І.‑е. адпаведнікі: ст.-прус. muso, лат. muša, mũsa, літ. musià, musė̃ ’муха’, ст.-грэч. μυῑα, лац. musca, ст.-сакс. muggia, ст.-в.-ням. mucka ’камар’, алб. mizë ’тс’ (Траўтман, 191; Фасмер, 2, 667).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адо́лець, -ею, -ееш, -ее; -ены; зак.

1. каго-што. Перамагчы ў барацьбе, асіліць.

А. ворага.

2. перан., што. Пераадолець якія-н. цяжкасці, перашкоды, справіцца з чым-н., перасіліць у сабе якія-н. пачуцці, жаданні; авалодаць чым-н., засвоіць і пад.

А. курс фізікі.

А. цяжкі экзамен.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго-што. Пра які-н. стан: цалкам ахапіць.

Клопаты адолелі яго.

4. каго-што. Дакучаючы, замучыць, пазбавіць спакою (разм.).

Машкара адолела, няма жыцця.

|| незак. адо́льваць, -аю, -аеш, -ае; наз. адо́льванне, -я, н.

|| наз. адо́ленне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)