Музку́ль, му́зькуль, музку͡оль, мусколь ’машкара’ (Лысенка, СПГ). Балтызм. Лаўчутэ (Балтизмы, 121) супастаўляе іх з лат. muskulis, muškulis ’што-небудзь звязанае, заблытанае’, ’клубок’, літ. mùsulus ’маленькая мошка’, лат. muša, літ. mú ’муха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)