мача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што ў што. Апускаць, акунаць у што‑н. вадкае або сыпкае. Марта напякла скавародку сала, і ўсе мачалі ў яго бульбу і елі ўрачыста, па-святочнаму. Брыль. Гадзінай пазней, седзячы на беразе, браты, усё яшчэ моўчкі, мачалі рукі ў ваду і прыкладалі да сінякоў і гузоў. Караткевіч. Ладымер .. мачаў цыбулю ў соль і запіваў квасам. Чорны. // што. Расходаваць што‑н. мачаннем. А раз нядзеля, дык і бліны. А раз бліны, дык і мачанка. А раз яна, мачанка, дык і мачаць яе павінны. Крапіва.

2. што. Спец. Вырабляць што‑н. апусканнем у які‑н. раствор. Мачаць запалкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мача́камачанка’ (Янк. 2; карэліц., Нар. лекс.). Да мача́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мача́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. мачаць (у 1 знач.).

2. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. мачаць (у 2 знач.).

3. Тое, што і мачанка.

4. Абл. Тварог, расцёрты з малаком і смятанай, у які мачаюць бліны. [Разэля:] — Верашчаку з скваркамі будзеш есці ці мачанне белае? Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́цкала ‘падкалочаная малаком і мукой яечня’ (Сцяшк.), ты́цкало ‘смятана’ (Сцяшк. Сл.), ты́цкалкамачанка’ (Жд. 2). Усе ўтвораны ад ты́цкаць ‘тыкаць, макаць’, гл. тыц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́мачкамачанка’ (Сцяшк. Сл.), ’вада для змочвання пальцаў праллі’ (Варл.). Рус. пом ачка ’соус’, помаку́шка ’рэдкая страва з канопляў, у якую макал і хлеб’. Да па‑ і макацъ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мочалка ’падліўка’ (нараўл., Мат. Гом.), ’смажанае сала’ (ТС). Да мача́нка (гл.). Націск на мо‑ і ‑л‑ пад уплывам мочала (гл.). Сюды ж мо́чэло ’смажанае сала ці што іншае для мачання’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкала́чваць (прыкала́чываць) ’запраўляць мукой для густаты’ (полац., Нар. сл.), прыколоці́ць ’тс’ (ТС), пры́калаткамачанка’ (Жд., Сл. ПЗБ), прыколо́та ’суп з бульбы, падкалочаны мукой’ (кам., Жыв. НС; ТС). Да калаці́ць (гл.). З гэтай семантыкай, відаць, уласна беларускае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́нда1мачанка, прыгатаваная з ільнянога семя ці з маку’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 3). Да клінда. Параўн. клінчыкі (гл.), клінцы (гл.). Словаўтварэнне не зусім зразумелае. Магчыма, суфікс ‑да, які ўтварае, аднак, аддзеяслоўны назоўнік тыпу валакіда (< валачыцца), рэўда (< раўці). Тады клінда ад клініць, клінец (гл.).

Клы́нда2 ’кульгавы’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл.). Гл. клынды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаро́нка ’што-н. смажанае’ (Сл. паўн.-зах.), ’грыбы смажаныя’, жаранка ’бульба смажаная’ (Мат. Гом.), жа́ренка ’што-н. смажанае’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. урал. жа́реньки ’піражкі смажаныя’, жа́ренки, жарёнки ’смажаная ежа’. Паводле спосабу прыгатавання, ад дзеяслова жа́рыць1 (гл.) з суфіксальным ‑ан‑к‑а або ‑он‑к‑а < ‑ен‑ък‑а, як і падобныя назвы ежы: мачанка, сечанка, паранка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патра́ўка ’страва, яда’, ’верашчака’ (ТСБМ, Некр.; ганц., Сл. Брэс.), ’мачанка’ (Янк. 2), ’соус, прыгатаваны з рэшткаў валовага мяса’ (Нас.), ’рэдкая страва з мясам, падкалочаная мукой’, ганц. ’падліўка’ (Сл. ПЗБ). Як і ўкр. потра́вка ’блюда з розных кавалкаў мяса з дадаваннем кавалкаў каўбасы’ — з польск. potrawka ’адваранае мяса пад соусам’. На ўсходзе Беларусі патраўка адрозніваецца значэннямі: хойн. ’зацірка’, рэч. ’бульён’, браг. ’суп з мукой і ягадамі або грыбамі’, хойн. ’халадзец’, хойн. патраўка ’цура’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)