Моц ’трываласць, мацунак, моцнасць’, ’фізічная сіла’, ’аўтарытэт, магутнасць’, ’устойлівасць’, ’сіла, здароўе’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мал., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; КЭС, лаг.), моца ’ўлада’, ’сіла’ (Нас.), ст.-бел. моцъ ’сіла, значэнне’, моць ’паўнамоцтва’ (Гарб.) запазычаны са ст.-польск. moc (Карскі, Труды, 312; Мядзв.; Кюнэ, Poln., 78; Пальцаў, Лекс. і гр., 38; Крапівін, Бел. лекс., 88; Булыка, Лекс. Запазыч., 208). Аналагічна моцны. Сюды ж моцна (моцно, моцнэ), мацнава́ты, моцнасць (Нас., Гарэц., Булг., Касп., ТС, Сл. ПЗБ), мацне́ць ’набірацца сіл, рабіцца мацнейшым’, мацне́ць ’сцягваць, узмацняць’ (ТСБМ, Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́ткі ’цвёрды, але гнуткі’; ’жорсткі, каляны, цвёрды’ (ТСБМ, Шат., докш., Янк. Мат.), ’дзябёлы, моцны’ (Сл. ПЗБ), ’пругкі’ (Сл. ПЗБ), пру́ткасць ’пругкасць’ (воран., Сл. ПЗБ), пру́тко ’туга’ (брэсц., Нар. лекс.), прутчэ́цьмацнець’ (Сцяшк. Сл.). Рус. дан. пру́ткий ’гнуткі’. Да прут1. Але пру́тка ’хутка, імкліва’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) з прудкі (гл.); параўн. Брукнер (436), які польск. prętki лічыць вынікам адбітку вымаўлення ў правапісе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́шчы (пущи, пущій) ’горшы’ (Нас.; дзісн., Рам. 8; Дэмб., Растарг.), ’горш’ (Нас.), пушчэй ’мацней’ (Нас.), пу́шчэ ’мацней, больш’ (Кос., Растарг.), пушчэйшы ’горшы’ (Сл. рэг. лекс.), puščejšy ’трохі горшы’ (Варл.), пішчыць ’рабіцца горшым’ (Нас.), пушчацьмацнець, узмацняцца’ (Нас.), ’худзець’ (віл., Сл. ПЗБ); сюды ж ст.-бел. пущий ’жвавы, руплівы’ (Ст.-бел. лексікон). Вышэйшая ступень параўнання ад пусты (гл.), супрацьлеглыя значэнні звязаны з градацыйнай функцыяй і дээтымалагізацыяй, параўн. рус. пуще ’лепш, больш’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расці́, расту́, расце́ш, расце́; расцём, расцяце́, расту́ць; рос, расла́, -сло́; незак.

1. Пра жывыя істоты, арганізмы: жывучы, павялічвацца.

Дзеці растуць.

Дрэвы растуць.

2. Праводзіць дзе-н., у якіх-н. умовах сваё дзяцінства, раннія гады жыцця.

Хлопчык рос у вёсцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца колькасна, у памерах, аб’ёме.

Расце ўраджай пшаніцы.

Расце попыт на тавары.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мацнець, узмацняцца.

У душы расло незадавальненне.

Расце аўтарытэт.

5. Удасканальвацца, развівацца.

Ён расце як вучоны.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аб раслінах: распаўсюджвацца, існаваць; знаходзіцца ў працэсе росту.

Мандарыны растуць на поўдні.

У садзе раслі толькі яблыні.

|| зак. вы́расці, -расту, -расцеш, -расце; -расцем, -расцеце, -растуць; вы́рас, -сла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да убрацца (у 1 знач.).

2. Незак. да увабрацца.

3. Зал. да убіраць.

•••

Убірацца ў сілу — а) падрастаць, мужнець; б) разжывацца, мацнець матэрыяльна. Калгас убіраўся ў сілу; в) умацоўвацца арганізацыйна, развівацца. То быў час, калі маладое савецкае жыццё сталела, убіралася ў сілу. М. Ткачоў; г) расці, умацоўвацца (пра расліннасць). Не пусцее за кручай дзялянка, Убіраюцца ў сілу дудкі. Свірка; д) узнімацца (пра сонца), пачынацца, наставаць (пра пару года, дня і пад.). Сонца яшчэ толькі ўбіралася ў сілу, але расы ўжо не было. Беразняк. Аднак праходзіў час, летняя духмяная раніца ўбіралася ў сілу, а на дарогах было ціха. Кулакоўскі. А восень усё больш убіралася ў сілу. Ужо ўвесь лес быў голы. Лупсякоў.

Убірацца ў тогу каго-чаго — спрабаваць выдаць сябе за каго‑н. або заваяваць сабе якую‑н. рэпутацыю, не маючы на гэта дастатковых падстаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плотне́ть несов.

1. (становиться более плотным) шчыльне́ць;

2. (крепнуть) мацне́ць; (становиться массивным) таўсце́ць, рабі́цца больш дзябёлым, рабі́цца больш гру́бым; (густеть) рабі́цца больш ча́стым (больш густы́м), гусце́ць; (твердеть) цвярдзе́ць, рабі́цца больш тугі́м (цвёрдым);

3. (о человеке — полнеть) мажне́ць; рабі́цца больш дзябёлым; рабі́цца больш каржакава́тым; (толстеть) таўсце́ць; см. пло́тный.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ту́жыць ‘туга нацягваць’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘рабіць тужэйшым’ (Юрч. Вытв.), ту́жіць: ту́жʼіцʼ самаму́ ‘цягнуць павозку самому, без дапамогі цяглавай сілы’ (лоеў., Нікан., Трансп.), параўн. самату́гам ‘тс’ (ТСБМ), ту́жацца ‘цвярдзець’ (Мат. Гом.), тужэ́ць ‘станавіцца больш тугім, шчыльным, мацнець’ (Нас., Касп., Байк. і Некр., ТС), ‘дранцвець, дубець, пруцянець’ (Ласт.), тужа́ты ‘цвярдзець (пра зерне, зямлю)’ (стол., Выг.), ту́жыння ‘зацягванне з мэтай зрабіць тужэй’ (Юрч. СНЛ), тужы́ць ‘нацягваць аснову красён’ (уздз., Сл. ПЗБ), ту́жыцца ‘намагацца, напружвацца’ (ТСБМ; зэльв., Нар. словатв.). Укр. тужі́ти, ту́житися, тужа́віти ‘налівацца (пра колас), цвярдзець, шчыльнець, загусаць’, рус. ту́житься ‘напружвацца’, в.-луж. tužić ‘звужвацца’, ‘сціскаць, ушчыльняцца’; ‘прымацоўваць, нацягваць, напружваць’, ‘прыглушаць’, польск. tężeć ‘цвярдзець’, дыял. tużyć ‘цягнуцца, схіляцца’, чэш. tužit ‘рабіць цвёрдым’, ‘крухмаліць’, ‘умацоўваць (мускулы)’, tužit se ‘намагацца, напружвацца’, ‘націскаць’, славац. tužiť ‘тс’, tužieť sa ‘падсілкоўвацца’, tužieťмацнець, дужэць’, ‘загартоўвацца’. Прасл. *tǫžiti (sę) < *tǫgъ ‘напружаны, нацягнуты’ (гл. тугі), чаргуецца з прасл. *tęgti ‘цягнуць, валачыць’, ‘быць цяжкім’, што да і.-е. *t​heng​h ‘тс’ (Покарны, 1067; Борысь, 631; Сной, 769), гл. туга́, ту́жба, укр. ту́га́ ‘натуга, напружанне’, якія семантычна звязваюць дзеясловы ту́жыць і тужы́ць (гл.), што падкрэслівае іх агульнае паходжанне.

Тужы́ць ‘сумаваць, маркоціцца, журыцца’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Шат., ТС, Вушац. сл., Сл. ПЗБ), ‘пакутаваць з тугою’ (Юрч. Сін.), ‘нудзіцца, быць ахопленым сумам’, ‘гараваць, перажываць няшчасце’ (ТСБМ, ТС), ст.-бел. тужити, тужыти ‘знаходзіцца ў стане смутку’ (ГСБМ). Укр. тужи́ти, рус. тужи́ть ‘тс’, польск. дыял. tążyć ‘сумаваць (пра жывёл)’, ст.-польск. tążyć, tężyć, tużyć ‘сумаваць’ (XVI ст.), н.-луж. tužyś (se) ‘сумаваць, маркоціцца’, в.-луж. tužić ‘засмучаць’, ‘трывожыцца, непакоіць’, чэш. toužiti ‘тс’, славац. túžiť ‘сумаваць (па радзіме)’, ‘моцна хацець’, ‘марыць’, серб. ту́жити ‘скардзіцца’, ‘падаваць скаргу’, ‘аплакваць каго-небудзь’, макед. тужи ‘падаваць у суд’, тажи ‘сумаваць, журыцца’, балг. тъжа́ ‘тс’, ‘мець жалобу па кім-небудзь’. Прасл. *tǫžiti ўтворана ад *tǫga (гл. туга), што далей да tęgnǫti (гл. цягнуць). Паводле Шустар-Шэўца (1555), развіццё значэння ад ‘ціснуць, цягнуць уніз’ да ‘прыгнечанасць, маркота, сум’ прадстаўлена ў роднасных ст.-ірл. þung ‘цяжкі’, þungol ‘смутак, сум, клопат, гора’, літ. tingė́ti ‘ленавацца’, tìngiu ‘я вялы, неактыўны’. Фармальна блізкае літ. tũžyti(e)s ‘злавацца’ лічыцца (гл. Фрэнкель, 2, 1148) запазычаннем з беларускай мовы, а літ. tū́žti ‘набухаць, уздымацца’, į́tū́žti ‘раззлавацца’ Смачынскі (697) пакідае без этымалогіі. Памылковае сцвярджэнне аб запазычанні з рус. тужить у Сл. ПЗБ, 5, 144. Сюды ж тужлі́вы ‘смутны, журботны’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ту́жыкі ‘памінальны абед’: ту́жыкі е́сці (Шат.), тужэ́й ‘цяжэй, горш’ (пух., капыл., Сл. ПЗБ), ту́жык ‘ныцік’ (Байк. і Некр.), параўн. рус. ту́жик ‘хто заўсёды плача, скардзіцца на свой лёс’, серб. тужа̀кало ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свеже́ть несов.

1. (становиться прохладнее) свяжэ́ць, халадне́ць, ядране́ць, станаві́цца (рабі́цца) свяжэ́йшым, халадне́йшым, (больш) я́драным, хало́дным; (усиливаться) мацне́ць;

на у́лице свеже́ет на дварэ́ свяжэ́е, ядране́е, стано́віцца больш све́жа (я́драна, хо́ладна);

ве́тер свеже́ет ве́цер мацне́е;

2. (становиться румянее, здоровее) свяжэ́ць, станаві́цца (рабі́цца) свяжэ́йшым, (больш) све́жым;

она́ с ка́ждым днём свеже́ет яна́ з ко́жным днём свяжэ́е (стано́віцца больш све́жай).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сцяба́ць і сцёбаць ’біць чым-небудзь гнуткім; хвастаць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Растарг., Чач., Шат., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сцяба́ць ’вастрыць мянташкай касу’ (Варл., Гіл.), ’шыць шырокімі шыўкамі’ (Варл.), сцёбаць жыта ’малаціць акалотам’ (лаг., Стан.), сцёб ’хлоп! (удар бізуном)’ (Нас., Байк. і Некр.), сцёб, сцёбка ’пакаранне розгамі’ (Нас.), сцебену́ць ’сцебануць’ (ТС), сцяба́чка ’вострая каса’ (Сцяшк.), ’самаробны брусок вастрыць касу’ (Касп.; докш., Янк. Мат.; мядз., Сл. ПЗБ). Укр. сті́бати ’шыць, прашываць’, стьоба́ти ’сцябаць, біць, хвастаць’, рус. стеба́ть ’шыць, прашываць’, ’аплятаць’, ’упісваць, есці’, ’біць, хвастаць’, стёбка ’прут’, польск. ściebać ’нізаць’. Пэўнай этымалогіі няма. Зубаты (у Фасмера, 3, 750), Праабражэнскі (2, 377–378) меркавалі аб роднасці з рус. стебель ’сцябло’. Паводле Зяленіна (у Фасмера, там жа), слова паходзіць са стега́ть ’прашываць; біць, хвастаць’; ‑б‑ з’явілася пад уплывам стебель. Супраць гэтых версій Ільінскі (ИОРЯС, 23, 7, 176 і наст.), які набліжаў да ням. Steppen ’прашываць’, Stift ’стрыжань’ і лац. stipo, ‑āre ’сціскаць, звальваць разам’, што не адпавядае ‑e‑ ў корані слова. Параўноўвалі таксама з літ. stem̃btiмацнець’, stabýti ’спыняць’, ст.-інд. stabnā́ti ’падпірае, затрымлівае’, авест. stəmbana‑ ’апора’ (Уленбек, 343). На думку Груненталя (ИОРЯС, 18, 4, 136), значэнні ’шыць, прашываць’ і ’біць; хвастаць’ маглі развіцца з ’калоць’. Гл. яшчэ Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 192), які прыводзіць дакладна адпаведнае славянскаму слову лат. stibát ’сцябаць, хвастаць’. Гл. ЕСУМ, 5, 418.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расці́, расту, расцеш, расце; расцём, расцяце; пр. рос, расла, ‑ло; незак.

1. У выніку жыццёвага працэсу павялічвацца, станавіцца большым, даўжэйшым, вышэйшым і пад. (пра жывыя істоты, арганізмы). Быў чэрвень, Калі ўсё расло і цвіло... Броўка. А ракіта тая як расці ды расці, — вырасла да самага неба. Якімовіч. Платон Назаравіч адхіляецца, адступае на крок; аглядае Алеся так, як бацька сына, якога доўга не бачыў, кажа з ухвалай: — А ты расцеш, хлопча. Шамякін. // З’явіўшыся, павялічвацца, падаўжацца (пра валасяное покрыва, поўсць). Скура над ілбом садрана, магчыма, і сапраўды не будуць расці валасы. Кулакоўскі. Падласы еў адну мякіну, Тарчком на ім расло шчацінне. Крапіва. // Станавіцца больш сталым, дарослым. [Самоцька:] — Я яго б’ю, катую, ушчуваю. Гэтак мой дзед вырас .., гэтак і маё дзіця расце. Чорны. // Праводзіць дзе‑н., у якіх‑н. умовах сваё дзяцінства, раннія гады. Расці ў вёсцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца колькасна, у памерах, у аб’ёме. Хутка расце новы дом. Расце народны дабрабыт. Растуць надоі малака. □ Буданы хутка раслі адзін пры адным. Мележ. Вялізарная наледзь расла вакол вадакачкі і цягнулася да самых рэек. Лынькоў. А ў лясах Палесся тым часам адзін за адным нараджаліся і раслі атрады народных мсціўцаў. Краўчанка. // Падыходзіць, паднімацца (пра цеста). // Узмацняцца, мацнець. Дружба паміж сябрамі расла і мацнела. Гамолка. «Арцель .. [Вольга Апалонаўна] збіраецца карміць ці што?» — не раз думаў Юрка, і ў яго душы расло нездавальненне ўсім гэтым парадкам жыцця ў доме Пеўніка. Навуменка. // Станавіцца больш гучным; мацней гучаць. Крык шырыўся, рос, палату ўсе двары, усю вуліцу. Лынькоў.

3. перан. Удасканальвацца, развівацца. [Капітан:] — Зайздрошчу ўрачам у шпіталі. Людзі там сапраўды працуюць, растуць. Алешка. [Сцяпан Рыгоравіч] працаваў у гандлі, працаваў і рос ад радавога прадаўца да старшыні райспажыўсаюза. Кірэйчык.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўсюджвацца, існаваць (пра расліны, калі ідзе гутарка аб раёне іх пашырэння). У возеры растуць водарасці. Сасна расце на пясчаніках. // Знаходзіцца, быць (пра расліны ў працэсе росту). Каля хат раслі кучаравыя вішанькі; былі тут ігрушы і яблыні. Колас. [Абапал дарожкі] густа раслі рамонкі, півоні, астры і незабудкі. Ваданосаў. На ўбітай дарозе трава не расце. Прымаўка.

•••

Вялікі расці! — ужываецца як адказ дарослых на падзяку дзяцей.

На вярбе грушы растуць у каго гл. груша.

Расці на лес гледзячы — а) пра хуткі рост; б) пра гадаванне дзяцей без нагляду, без бацькоўскай навукі. Мікодым — удавец, мае дваіх дзяцей, якія ў як кажуць, растуць на лес гледзячы, бо бацька не вельмі іх даглядае. Марціновіч.

Расці як грыбы (пасля дажджу) — узнікаць хутка і ў вялікай колькасці.

У роце расце — а) пра адсутнасць апетыту, жадання есці; б) пра непрыемную на смак страву.

Хоць трава не расці — пра поўную абыякавасць да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)