ма́львавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мальвы. Мальвавыя кветкі.

2. у знач. наз. ма́львавыя, ‑ых. Сямейства раздзельна-пялёсткавых травяністых і дравяністых раслін (мальва, канатнік, кенаф, бавоўна і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запусце́ць, ‑ее; зак.

1. Прыйсці ў стан заняпаду, закінутасці; запуставаць. Месца, дзе стаяла вёска Мальва, пасля страшнага пажару запусцела, зарасло сасоннікам і дубняком. Кірэенка.

2. Абязлюдзець, апусцець. — Запусцеў двор, абязлюдзеў, — сказаў Камлюк. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пацёркімальва пагрэбаваная, Malva negieda WalIг’ (брэсц., Кіс.), пацёрнікмальва лясная, Malva silvestris L.’ (Бейл.). Укр. пацорки, чэш. мар. paterčl, paternuze. Да пацеркі, пацёр (гл.). Аб называнні расліны словамі, якія абазначаюць невялікія, круглыя прадметы, гл. Махэк, Jména rostl. 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слязмальва’, сля́са, слясь, слязю́к, шляз ‘тс’ (Кіс., Ласт.), сля́зік ‘гарлянка?’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. сляз ‘тс’, слюз, слізмальва, алтэя’, рус. дыял. слизник ‘алтэя’, польск. ślaz, чэш. sléz, sliz, славац. slez, в.-луж. šlěz, н.-луж. slěz, славен. sléz ‘алтэя’, серб.-харв. сле̏з, сље̏з, балг. дыял. сляс ‘расліна, лістамі якой кормяць курэй’, макед. слезмальва’. Прасл. *slězъ, *slizъмальва, алтэя’ звязаны з *slizь (гл. слізкі) і *sluzъ (гл. слюз), паколькі расліны змяшчаюць слізістую субстанцыю (Махэк₂, 554; Брукнер, 530). Запазычанне некаторым усходнеславянскіх форм слова (сляз, укр. сляз) з польскай мовы (ЕСУМ, 5, 299, 313) грунтуецца на фанетычных крытэрыях (‑я‑ на месцы ‑ě‑). Паводле Борыся (Etymologie, 624), праславянская форма слова ўяўляе дэвербатыў ад *sliziti ‘сачыцца’ (гл. слізіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапечкімальва пагрэбаваная, Malva ncglecta Wallr.’ (маг., Кіс.; Гарэц., Інстр. 2, Дэмб. 2), ’мальва паўночная, Malva Borealis’ (Гарэц., Дэмб. 1). Да перапечка (гл.). Назва звязана з дзеясловам пячы, таму што расліна ў старажытныя часы ўжывалася ў ежу, параўн. чэш. chlebik, chlebiček, pečenek, kolcičify, ciganskė tvaružky (Махэк, Jména, 146–147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праску́ркімальва пагрэбаваная, Malva neglecta Walliv (Яруш., Гарэц.; маг., Кіс., Дэмб. 1). Мн. л. ад праскурка (гл. правяраў з-за падабенства пладоў параўн. іншую назву: перапечкі (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальга́ ’дробная рыбка’ (брасл., бярэз., докш., Сл. ПЗБ), мальгва́, мыльгва́, мальгве́ча ’рыбныя маляўкі’, ’маладняк увогуле’, ’дробная неўрадлівая бульба, плады, ягады’, ’малеча, дзеці’ (Нас., Бяльк.; Яшк., З жыцця; слаўг., Яшк., Мат. Маг.), мальгоўка ’маляўка’ (Нас.), мальва́ ’тс’ (Ян., Растарг.), ма́льгва ’дробязь, глупства’ (Бяльк.). Укр. мільга́, паўн.-жытомірск. мо̂лʼга́ ’верхаводка, Alburnus alburnus L.’, ’малькі’. Рус. мальва́, мальга́ ’дробная рыба’, ’дзеці, малеча’, ’малодшы сын’, ’дробныя грошы’, мальга́вка, мальгва́ ’дробная рыба’. Усходнеславянскі балтызм. Параўн. літ. malė ’дробныя рыбкі’, лат. male ’рыба Blicca argyroleuca’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 557). Утвораны пры дапамозе суфікса ‑ʼга (напр., сіньга́ ’від рыбы’) і суфікса ‑ва (напр., дзятва́, братва́) або ў выніку кантамінацыі лексем мальга́ і мальва́. Параўн. таксама бел. моль3, молька, рус. моль, мольва, мольга́, молява ’малькі’, ’дробная рыбка’, моль ’моль’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мулю́к ’маленькая рыбка ўсіх парод’ (пін., Кар.), рус. мул, мулёк ’рыба Mugil cephalus’, арханг., наўг., сіб. мулёк ’малёк’, ’дробны акунь’, якія Фасмер (3, 8) суадносіць з моль > мальва́ (гл.). Параўн. таксама польск. mulawka, malawka ’від рыбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валаво́кі (БРС). З рус. волоокий, якое з’яўляецца калькай грэч. βοῶπις ’валавокі’ (Шанскі, 1, В, 151). Аднак варта прыняць пад увагу дыялектную назву расліны валавока ’крапіўнік’, макед. волоокамальва лясная’. Параўн. таксама рус. смал. волопокий ’з вялікімі вачыма’, волоплястый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ладышнік1 ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’ (брэсц., Кіс., Інстр. 2). З гладышак ’тс’, якое ўтворана ад гладыш (ГЛ.).

Ладышнік2мальва, Malva L.’ (Бяльк.). Відавочна, з гладышкік. Названа паводле падабенства сцябла мальвы з бутонамі (або з макаўкамі насення) да ражна, на які навешаны гладышы і гаршкі для сушкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)