ма́льва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Травяністая расліна сямейства мальвавых з вялікімі яркімі кветкамі.

Чырвоныя мальвы.

|| прым. ма́львавы, -ая, -ае.

Сямейства мальвавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́льва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́льва ма́львы
Р. ма́львы ма́льваў
Д. ма́льве ма́львам
В. ма́льву ма́львы
Т. ма́львай
ма́льваю
ма́львамі
М. ма́льве ма́львах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́льва бот. ма́льва, -вы ж.;

ма́льва пренебрежённая ма́льва пагарджа́ная.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́льва ж., бот. ма́льва, просви́рник м., просвирня́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́льва, ‑ы, ж.

Высокая дэкаратыўная расліна сямейства мальвавых з вялікімі яркімі кветкамі. Цягнуцца аж пад самае застрэшша цыбатыя мальвы. Вітка. Чырвоныя мальвы выглядалі з .. гародчыкаў перад хатамі. Брыль.

[Лац. malva.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́льва1мальва кучаравая, Malva crispa L.’, ’мальва лясная, Malva silvestris L.’ (гродз., Кіс., Яруш.). Новае кніжнае запазычанне з польск. malwa ’тс’ ці з рус. мальва, якія з ням. Malve або непасрэдна з лац. malva < ст.-грэч. μαλάχη ’тс’.

Ма́льва2 ’шток-ружа, Alcea rosea L.’ (брэсц., Кіс.; Сцяшк.). З польск. malwa ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

просви́рник м., бот. ма́льва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проскурня́к м., бот. ма́льва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штокру́жа, ‑ы, ж.

Дэкаратыўная расліна сямейства мальвавых з вялікімі пышнымі кветкамі на высокім сцябле; садовая мальва.

[Ням. Stokrose.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штокро́за сад. ма́льва, -вы ж., штокру́жа, -жы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)