электраво́рыва, ‑а, н.

Узорванне глебы сельскагаспадарчымі прыладамі, якія рухаюцца сілай электраэнергіі. Электрычная энергія пачынае шырока ўжывацца і ў паляводстве: злектраворыва, малацьба, абвадненне палёў у засушлівых раёнах. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обмола́чивание ср., с.-х. абмало́чванне, -ння ср., малацьба́, -бы ж., абмало́т, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераразмеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; заг. пераразмяркуй; зак., каго-што.

Размеркаваць нанава, іначай. Пераразмеркаваць крэдытныя сродкі. Пераразмеркаваць зямлю. □ — Пераразмеркаваць людзей трэба так, каб і жніво не спазнілася і малацьба пачалася. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́льба ’ворыва’ (палес., Выг.). Да ро́ля ’ралля’ < ралля́ (гл.). Суфікс -ба, як у назвах іншых сельскагаспадарчых працэсаў: малацьба, касьба і інш. Гл. ральба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обмоло́т м., с.-х.

1. (действие) малацьба́, -бы́ ж.;

2. (количество обмолоченного зерна) намало́т, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвываць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Над галавою з металічным падвываннем пагрозліва гулі самалёты. Карпаў. Да яго вушэй раптам даляцела прыглушанае, густое падвыванне.. Міша прыпыніўся: там яшчэ гула малацьба. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малатня́ ’ток’ (паст., Сл. ПЗБ). Бел. рэгіяналізм, якому паводле ўтварэння адпавядае серб.-харв. млатњамалацьба’. Семантычнымі адпаведнікамі з’яўляюцца чэш. mlatevna ’ток у гумне’, славац. mlatovna ’ток, гумно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэп, ‑а; мн. цапы, ‑оў; м.

У сялянскім побыце ўсходніх славян і іншых народаў — ручная драўляная прылада для малацьбы збожжа, якая складаецца з цапільна і прымацаванага да яго гужыкам біча. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малацьбі́к, маладзьбі́к ’малацьбіт’ (чэрв., Сл. ПЗБ; светлаг., гом., ветк., Мат. Гом.), малацьвік ’тс’ (чэрык., Мат. Маг.). Беларускае. Утворана ад малацьба пры дапамозе суфікса ‑ік (Сцяцко, Афікс. наз., 155). Аднак не выключана распадабненне суфікса ‑біт на гэтай тэрыторыі ў сувязі з яго рэдкасцю ўжывання (непрадуктыўнасцю) і пашыранасцю ‑ік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малаці́ць, мылаці́ць, малоці́ць, молотэ́тэ ’выбіваць зерне з каласоў, струкоў цапамі, малатарняй ці камбайнам’, ’удараць, стукаць’, ’збіваць, біць, разбіваць, ламаць’, ’лапатаць’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., ТС). Укр. молотити ’тс’, рус. молотить, польск. młócić, н.-луж. młośiś, в.-луж. młócić, чэш. mlátiti, славац. mlátiť, славен. mlátiti, серб.-харв. мла́тити, балг. млатя, ц.-слав. млатити. Прасл. moltiti, якое ўзыходзіць да moltъ > молат (гл.). Сюды ж малаце́нне, малаце́ня, малаце́нё, молоце́ньемалацьба’ (Сцяц., ТС; навагр., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)