малацьба́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. малацьба́
Р. малацьбы́
Д. малацьбе́
В. малацьбу́
Т. малацьбо́й
малацьбо́ю
М. малацьбе́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

малацьба́ ж.

1. (действие) молотьба́, обмоло́т м.; обмола́чивание ср.;

2. (время) молотьба́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малацьба

т. 10, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

малацьба́, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. малаціць (у 1 знач.). Пачаць малацьбу. Закончыць малацьбу. // Час, пара, калі малоцяць. Адышлі гарачыя дні малацьбы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малацьба́ ж Drschen n -s, Drusch m -es

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

малаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; незак.

1. што і без дап. Выбіваць зерне з каласоў.

М. пшаніцу.

2. Стукаць, біць у што-н. (разм.).

Нехта ў дзверы малоціць.

3. што. Разбіваць, ламаць (разм.).

М. посуд.

4. перан. Хутка гаварыць, лапатаць (разм.).

Як пачне м., нічога не зразумееш.

|| наз. малацьба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Малацьба́, мыладзьба́, молоцьба́, маладжба́ ’выбіванне зерня з каласоў, струкоў; час, пара, калі малоцяць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., ТС, Ян.). Укр., рус. молотьба, польск. młoćba, чэш., славац. mlatba. Паўн.-слав. moltьba. Да малаціць, молат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

молотьба́ малацьба́, -бы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

threshing

[ˈӨreʃɪŋ]

n.

малацьба́ f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

młocka

ж. малацьба

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)