ліхта́рня ж., уст., см. ліхта́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ли́хтер мор. лі́хтар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́ра, -ы, мн. -ы, фар, ж.

Ліхтар з рэфлектарам на аўтамабілі, лакаматыве, матацыкле і пад. для асвятлення шляху.

Пярэднія фары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проекцио́нный праекцы́йны;

проекцио́нный фона́рь праекцы́йны ліхта́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лампіён, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Ліхтар з каляровай паперы або шкла для асвятлення ці ілюмінацыі.

|| прым. лампіённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міга́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Газоўка, лямпачка без шкла.

2. Ліхтар, які ўспышкамі падае сігналы транспарту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фона́рь в разн. знач. ліхта́р, -ра́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лята́рліхтар’ (лях., Сл. ПЗБ) ўтворана ў выніку кантамінацыі лятарня і ліхтар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лята́рняліхтар’, ’падсвечнік’ (Сцяшк., Мал.; гродз., шчуч., З нар. сл., Сл. ПЗБ), лятарэнькаліхтар’ (Булг.), ст.-бел. лятарня, летарня, лятерня ’тс’ (1556 г.). Запазычаны са ст.-польск. laternia, laterna, latarnia, якія праз с.-в.-ням. latërneліхтар’ прыйшлі з лац. laternaліхтар, лямпа’ < lanterna < ст.-грэч. λαμπτήρ ’паходня, лямпа, ліхтар’ (Слаўскі, 4, 66 з л-рай; Булыка, Лекс. запазыч., 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыяпрае́ктар, ‑а, м.

Праекцыйны ліхтар для паказу дыяпазітываў; дыяскапічны праектар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)