Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
лі́хтар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Грузавое несамаходнае судна, прызначанае для пагрузкі і разгрузкі вялікіх суднаў ці мясцовых перавозак.
|| прым.лі́хтарны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ліхта́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Асвятляльны прыбор у выглядзе шклянога футарала.
Вулічны л.
Электрычны л.
2. Шкляны праём у даху, а таксама зашклёны выступ у будынку.
3. Сіняк, кровападцёк пад вокам (разм.).
|| памянш.ліхта́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).
|| прым.ліхта́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ліхта́р, -ра́м. фона́рь;
ву́лічны л. — у́личный фона́рь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ліхта́р, ‑а́, м.
1. Асвятляльны прыбор з крыніцай святла ў шкляным шары або футарале са шклянымі сценкамі. Вулічны ліхтар. Электрычны ліхтар. □ Вільготны туман засцілаў вуліцы, і ў ім цьмяна свяціліся ліхтары.Хадкевіч.Міканор Іванавіч апрануў ватоўку і пачаў запраўляць ліхтар.Даніленка.
2.перан.Разм. Сіняк, кровападцёк (на твары, пад вокам). Пераноссе распухла і пасінела, а пад вачыма з’явіліся страшныя фіялетавыя «ліхтары».Карпюк.
3. Шкляны праём у даху для натуральная асвятлення памяшкання (звычайна прамысловага), а таксама зашклёны выступ у будынку.
[Ад ням. Licht — святло.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)