вы́пасвіць, ‑су, ‑сеш, ‑се; заг. выпасі; зак., каго-што.

1. Адкарміць на пашы. Выпасвіць авечак.

2. Патравіць выпасам. Выпасвіць лужок.

3. Разм. Зарабіць пасьбою; запасвіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасо́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Празмерна сухі. Перасохлае сена. Перасохлыя губы. □ На перасохлым дарожным пяску пад дубамі непарушна ляжалі .. чорныя цені. Галавач.

2. Які стаў бязводным. Перасохлая рачулка. Перасохлы лужок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лажок ’лагчына’ (Сл. паўн.-зах.), ’лужок, упадзістае месца сярод поля’ (Нас., ТСБМ), ’лужок з вадою’ (Рам., 8). Памяншальнае да лог (гл.). Сюды ж жлоб. лажок ’паз у бервяне’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лужка́віна ’нізіна ў лесе’ (ТС). Да лужок < луг1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аллі́цалужок на краю сядзібы’ (Касп.). Магчыма, дэфармаванае алея з прыпадабненнем да назоўнікаў на ‑іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лужа́віна ’лугавіна, невялікая палоска лугу’ (ТС). Відавочна, у зафіксаваным значэнні трэба было б указаць на тое, што гэта палоска — мокрая, пакрытая вадой, як сведчыць прыклад: Церэз лужок лужавіна була (там жа), а таксама жытк. лужа́вінкалужок сярод поля’, ’нізкае месца, дзе доўга стаіць вада’ (Яшк.). Да лу́жа (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́ліцалужок на краю сядзібы’ (Касп., Яшк.), ‘сухі луг’ (Жд. 2), ‘месца, дзе быў двор, сядзіба’ (Яшк.). Гл. аселіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ускапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Капаючы, узрыхліць верхні пласт зямлі. Ускапаць агарод. □ Хлопчык выбраў адну такую палянку, старанна ўскапаў зямлю і папрасі маці дапамагчы пасеяць насенне. Мяжэвіч. // Узрыць. За рэчкай — лужок, увесь у [калдобінах], так яго ўскапалі лычамі свінні з саўгаснай фермы, дзе Даша працуе свінаркай. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Машок ’балоцістае мохавое месца’, ’невялікае балота’, ’нізкі луг, парослы мохам’ (слаўг., стаўбц., Яшк.). Рус. смал., пск. мошок ’тс’. Да мох (гл.). Суфікс, як у лужок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Разм. Ісці напрасткі, прама. Хтосьці збочыў з дарогі, нацянькі прастуе да .. [Васіля]. Мележ. [Дзік] паволі праставаў на тоўстую старадрэвіну, што пры густым хвойніку перагарадзіла прасеку. Сачанка. І мы подбегам прастуем цераз лужок туды, дзе цямнеюць прыбярэжныя кусты. С. Александровіч. Басанож прастуеш да студні — жарства шурпатая коле ступні. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)