ву́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Рыбалоўная снасць, якая складаецца з вудзільна і лескі з кручком. Сідар Бабок займаўся сваёй справай, ладзіў вуды, рагаткі, збіраючыся падацца на раку на рыбную лоўлю. Лынькоў.
•••
Закінуць вуду гл. закінуць.
Злавіць на вуду гл. злавіць.
Зматаць вуды гл. зматаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лесвіца; лескі (мн.) / прыстаўная: драбіны (мн.), драбіна
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
умурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Умацаваць што‑н. цаглянай кладкай і растворам цэменту, гліны і пад. Душу ўкладваў.. [Апанас] у сваю работу, шчыра, душэўна вучыў і Марыю, як роўна вывесці сцяну, як навечна ўмураваць цагліну. Васілевіч. / у перан. ужыв. Як толькі .. [мароз] надзейна ўмуруе пруток, да яго прывязваецца свабодны канец лескі. Матрунёнак. / у безас. ужыв. За ноч рэчку ўмуравала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́стница
1. (неподвижная, обычно в здании) ле́свіца, -цы ж., усхо́ды, -даў ед. нет;
пара́дная ле́стница пара́дная ле́свіца (пара́дныя ўсхо́ды);
чёрная ле́стница чо́рная ле́свіца (чо́рныя ўсхо́ды);
2. (приставная, переносная) драбі́ны, -бі́н ед. нет, ле́скі, -сак ед. нет;
пожа́рная ле́стница пажа́рныя драбі́ны;
складна́я ле́стница складны́я драбі́ны;
верёвочная ле́стница вяро́вачныя ле́скі;
3. перен. ле́свіца, -цы ж.;
иерархи́ческая ле́стница іерархі́чная ле́свіца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
павадо́к, ‑дка, м.
1. Памянш. да повад; кароткі повад. Весці каня на павадку.
2. Рэмень або ланцужок, на якім водзяць сабак. Чырвонаармеец узяў сабаку на павадок і паказаў след .. чалавека. Колас. Пані Курпёва трымала на павадку маленькага сабачку і часта перабівала маю работу недарэчнымі пытаннямі, парадамі. Карпюк.
3. Кароткая жылка з кручком, якая прывязваецца да канца рабочай часткі лескі або снасці. Доўгі павадок. Кароткі павадок.
•••
Ісці на павадку гл. ісці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіра́ль, ‑і, ж.
1. Незамкнутая крывая лінія, якая ўтварае шэраг абаротаў вакол пункта на плоскасці або вакол восі. Апісаць спіраль. // Лінія, кірунак такога выгляду, формы. Частку лескі абкруціце па спіралі вакол вудзільна і прапусціце пад гумавую трубку на вяршыні. Матрунёнак. // Прадмет, рэч і пад., звітыя, скручаныя па такой лініі. Спіралі плюшчу. □ Спіраль важкага каната са свістам развінулася. Самуйлёнак. // у знач. прысл. спіра́ллю. У выглядзе такой лініі. Дарога спіраллю віецца. Вялюгін.
2. Дрот ці спружына спецыяльнага прызначэння, якія маюць вінтавую форму. Паспяшаўся на палубу, а прас не выключыў. Спіраль перагарэла. Мыслівец.
3. Фігура вышэйшага пілатажу. Самалёт задрыжаў, увайшоў у крутую спіраль. Алешка.
[Ад лац. spira — выгіб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Страмі́на ‘драбіна’ (ТС), страмы́на ‘прыстаўныя драбіны’ (Кольб.; брэсц., пін., стол., Нар. лекс.), страбы́на, страмы́на, страмэ́на, стромы́на ‘тс’ (Сл. Брэс.), страмя́нка ‘лескі; драбіна’ (Сцяшк. Сл.), страмы́нка ‘зрубленае маладое дрэва з сукамі, па якім паднімаюцца на дрэва да вулля’ (Анох.). Параўн. укр. дыял. стра́мина, страми́на ‘драбіна’. Да стром, стромы, гл.; першаснае значэнне адлюстравала ў страмынка (Мяркулава, Этим. иссл., 4, 6–7). Паводле Борыся (Czak. stud., 125), узыходзіць да прасл. *strama/*stramъ ‘вертыкальны ці гарызантальны слупок як апора’, дэрыватаў з падаўжэннем каранёвага галоснага ад прасл. *stromiti, старога каузатыва да *strъměti, гл. страміць.
Страміна́ ‘круты схіл, абрыў, круча’ (Нас., Скарбы). Параўн. укр. стре́мʼя ‘абрыў, моцнае цячэнне’, строми́на, стромина́ ‘абрыў, круча’, рус. дан. стре́мя ‘цячэнне, ток ракі’. Да стро́мы, гл. стромкі (Міклашыч, 325; Праабражэнскі, 2, 396; Фасмер, 3, 775; ЕСУМ, 5, 437–438).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тонь 1 ’тоня’ (Сцяшк.), ’затон, вір’ (ТС), ’месца, дзе можна закінуць невад’ (мёрск., Жыв. НС), ’адзін заход з рыбнай снасцю і адзін улоў’ (паст., Сл. ПЗБ), ’вялікі невад’ (трак., Сл. ПЗБ), ’частка вуды, лескі’ (іўеў., Сл. ПЗБ), ’сетка (на рыбу)’ (Барад.). Гл. то́ня, лічыцца больш позняй формай, што ўзнікла ў выніку трансфармацыі канца слова, параўн. польск. woń ’пах, смурод’ < прасл. *vonʼa ’тс’ (Крытыкі, PF, 7, 228; Борысь, 708) і пад.
Тонь 2 ’ход, рух’ (Сцяшк.). Рэдкае слова, адносна якога выказваецца меркаванне, што яно звязана чаргаваннем галосных з цягнуць (гл.), што, магчыма, узыходзіць да *tęti ’цягнуць’ < і.-е. *ten‑ ’тс’ з зыходным значэннем ’цяга’, параўн. рус. тять ’ісці’, укр. стена́тися ’кінуцца (пачаць рух)’, якія маюць адпаведнікі ў лац. tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл. tēit ’ідзе’ (Мяркулава, Этимология–1975, 54–55). Хутчэй за ўсё, аналагічнага паходжання з аманімічным яму папярэднім словам, падрабязней гл. тоня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адча́й, ‑ю, м.
1. Стан крайняй безнадзейнасці, упадку духу з прычыны гора, непрыемнасці; роспач. «Што рабіць, што рабіць?» — у адчаі шаптала .. [Антаніна] і кінулася ў канюшню, што стаяла поруч, да Лявона. Васілевіч. Ах, як.. [Жэні] цяжка было сказаць апошнія словы! Яна вымавіла іх з горыччу і нават з адчаем. Мележ. Фінал .. большасці навел Мапасана — беспрасветны адчай. Галавач.
2. Рашучасць, адвага, вялікая рызыка, безразважная храбрасць. Адзін немец трымаў лескі, а другі, ускарабкаўшыся па іх пад самую страху, сцягваў з сена нейкую жанчыну. Жанчына з адчаем адбівалася. Колас. Вада ў лодцы ўсё прыбывала, і ніякая сіла ўжо не магла спыніць яе. Са злым адчаем выбіваліся з сіл Федзя і Ільюша. Каваль. Камандзір палка толькі дзівіўся адчаю і смеласці хлапцоў і Ганны. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Драбі́ны 1 ’драбіны, лескі’ (БРС, Касп., Байк. і Некр., Сл. паўн.-зах.), драбіна ’тс’ (Касп., Шат., Сцяшк.). Укр. драби́на. Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. drabina ’тс’ (аб запазычанніз польск. ужо ў Брукнера, 94). Паходжанне польск. слова не вельмі яснае (меркаванні гл. у Брукнера, там жа; Бернекера, 1, 219). У бел. помніках няма (няма, прынамсі, у Булыкі, Запазыч.). Сюды ж і драбі́ны ’воз; рашотка ў возе’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), укр. драби́на ’рашотка ў возе, яслях’, драбча́стий віз, драбиня́стий віз і да т. п. Можна меркаваць, што гэта другое значэнне таксама ўзята з польск. мовы. Параўн. польск. wóz drabny (ужо ў 1584 г., гл. Брукнер, 94), wóz drabiniasty (там жа). Трубачоў (Эт. сл., 5, 101) зыходзіць з прасл. *drabъ (звязанага, як ён мяркуе, з прасл. *dьrati) і пад гэтай праформай аб’ядноўвае вялікую групу слоў з рознай семантыкай.
Драбі́ны 2 ’воз; рашотка ў возе’. Гл. драбіны 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)