ле́скі, -сак.

Лёгкая пераносная або падвесная лесвіца; тое, што і драбіны (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ле́скі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ле́скі
Р. Ле́сак
Ле́скаў
Д. Ле́скам
В. Ле́скі
Т. Ле́скамі
М. Ле́сках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ле́скі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. ле́скі
Р. ле́сак
Д. ле́скам
В. ле́скі
Т. ле́скамі
М. ле́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ле́скі, -сак ед. нет ле́стница ж.; ле́сенка ж.; стремя́нка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́скі, ‑сак; адз. няма.

Тое, што і драбіны (у 1 знач.). Вялічка ўбег у сенцы двухпавярховага мураванага дома, убачыў вузенькія прыстаўныя лескі і.. узлез на гару. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лескі (в., Камянецкі р-н) 1/215; 11/39

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ле́скі мн. разм. (драбіны) Liter f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Strckleiter f -, -n вяро́вачныя ле́скі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ле́сенка

1. (неподвижная, обычно в здании) ле́свічка, -кі ж., усхо́дкі, -дак ед. нет; ле́скі, -сак ед. нет;

2. (приставная) драбі́нкі, -нак ед. нет, ле́скі, -сак ед. нет; см. ле́стница.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАЛАЎЧЭ́НЯ (Гаўрыіл Антонавіч) (1.5.1907, в. Лескі Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 5.6.1988),

Герой Сав. Саюза (1942). Скончыў Ваен. акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1944), Харкаўскі с.-г. ін-т (1956). У Чырв. Арміі з 1929. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім франтах. Нам. камандзіра танк. батальёна капітан П. вызначыўся ў студз. 1942 у баях на тэр. Цвярской вобл. (Расія): на танку прарваўся на 12 км у тыл ворага, знішчыў 12 гармат, 6 агнявых кропак і шмат жывой сілы праціўніка, вызваляў г. Андрэапаль, Таропец. Да 1953 у Сав. Арміі.

Г.А.Палаўчэня.

т. 11, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)