вяду́чы, -ая, -ае.

1. Які прыводзіцца ў рух рухавіком (спец.).

Вядучыя колы аўтамабіля.

2. Які ідзе наперадзе; галоўны.

В. самалёт.

3. Які з’яўляецца галоўным; кіруючы.

В. інстытут.

В. спецыяліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кірава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кіру́ю кіру́ем
2-я ас. кіру́еш кіру́еце
3-я ас. кіру́е кіру́юць
Прошлы час
м. кірава́ў кірава́лі
ж. кірава́ла
н. кірава́ла
Загадны лад
2-я ас. кіру́й кіру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кіру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падрулі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; зак., што і без дап.

Кіруючы рулём, падвесці машыну, самалёт і пад. куды-н., да чаго-н.

П. самалёт да месца пасадкі.

|| незак. падру́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дырэкто́рыя, ‑і, ж.

Кіруючы орган дзяржаўнай улады ў эпоху французскай буржуазнай рэвалюцыі (1795–1799 гг.).

[Фр. Directoire з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вышэй...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае знач.:

1) раней (пра сказанае, напісанае), напр.: вышэйназваны, вышэйнапісаны;

2) размешчаны ў напрамку ўверх ад чаго-н., напр.: вышэйразмешчаны, вышэйляжачы;

3) галоўны, кіруючы, напр., вышэйстаячы (пра арганізацыі, інстанцыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штаб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Орган кіравання войскамі, а таксама асобы, якія ўваходзяць у яго.

Генеральны ш.

Ш. дывізіі.

Ш. палка.

2. перан. Кіруючы орган чаго-н.

Ш. новабудоўлі.

|| прым. штабны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прырулі́ць, ‑рулю, ‑руліш, ‑руліць; зак.

Разм.

1. Кіруючы рулём, пад’ехаць куды‑н., дасягнуць якога‑н. месца. Каля гадзіны ночы [Шэмет] прыруліў к плоту каля старшынёвай хаты ў Якімаўцы. Лобан.

2. што. Кіруючы рулём, падвесці што‑н. куды‑н., да якога‑н. месца. Прыруліць самалёт на ўзлётную паласу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітбюро́, нескл., н.

Палітычнае бюро; кіруючы партыйны орган, які выбіраецца на пленуме ЦК і дзейнічае ў перыяд паміж пленумамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дырэ́кцыя, ‑і, ж.

Кіруючы орган прадпрыемства, установы на чале з дырэктарам. Дырэкцыя завода. Дырэкцыя тэатра. // Памяшканне, дзе знаходзіцца кіраўніцтва прадпрыемства, установы.

[Ад лац. directio — кірунак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́вящий

1. прич. які́ (што) кіру́е; які́ (што) пра́віць; см. пра́витьI;

2. прил. кіру́ючы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)