вяду́чы, -ая, -ае.

1. Які прыводзіцца ў рух рухавіком (спец.).

Вядучыя колы аўтамабіля.

2. Які ідзе наперадзе; галоўны.

В. самалёт.

3. Які з’яўляецца галоўным; кіруючы.

В. інстытут.

В. спецыяліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)