я́хант, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.
1. ‑у. Стараславянская назва каштоўных камянёў рубіну і радзей сапфіру.
2. ‑а. Асобны ювелірна апрацаваны кусочак гэтых камянёў, што выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Пярсцёнак з яхантам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скару́бка ‘кусочак сала’ (Касп.). Відавочна, ад *skora (гл. скорка) з суф. ‑уб(к)а. Да суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 141. Не выключана метатэза з скабурка (гл.). Гл. скарупа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дру́зачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Дробны кусочак чаго‑н. Шкло пабілася на друзачкі. Колас. Велізарныя крыгі лёду напаўзалі адна на адну і са страшэнным гулам крышыліся на меншыя, разбіваліся на друзачкі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́шчык ’хударлявы чалавек’ (ТС), ’сухі кусочак хлеба’ (Вешт., Сл. Брэс.), ’сухое пячэнне з пшанічнай мукі’ (Мат. Гом.), ’сухі край у скібкі хлеба’ (Растарг.), сюды ж з іншым суфіксам сушчак ’худая жывёла’ (Гіл.). Параўн. укр. су́щик ’сухі абаранак’, рус. су́щик ’сушкі, сухар’. Суфіксальныя дэрываты ад незафіксаванага *сушч ’сухасць’, што да сухі (гл.), параўн. сушчы 2, або ад суш, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Пакупаць, акунуць у ваду, намачыць. Хацела б быць я рэчкай быстрай, Абегчы родны край! Дзе напаіць, а дзе скупаць, А дзе ўтуліцца ў гай... Цётка. У крыніцы тры разы кусочак шкла Скупала і, перад вач[а]мі кароўкі Трымаючы, шаптала.. заклінання слоўкі. Купала. Замест ба[ты]ставых карунак Ў расе скупаю каласы. Табе вянок у падарунак Саўю на кужаль-валасы. Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скаро́мны ‘паводле рэлігійных прадпісанняў — забаронены для яды ў час посту (пра мяса, сала, малако і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Сл. ПЗБ), скаро́мніна ‘скаромная ежа’ (Касп., Варл., Шатал.), скаро́міна ‘тс’ (Нар. сл., Сл. ПЗБ, Шатал.), скаро́мнае ‘тс’ (Пятк. 2), скоро́мнэ ‘тс’ (ТС, Сл. Брэс.), скарамі́нка ‘сала (кусочак) свіное’ (Сцяшк. Сл., Скарбы), скаро́міць ‘запраўляць страву’ (Сл. ПЗБ), скаро́міцца ‘есці скаромнае’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп.). Да ско́рам (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скра́вак ‘акравак, беражок’ (Ласт.), ‘абрэзак’ (віл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ‘скосак’ (Мат. Гом.), ‘малы кусочак хлеба’ (навагр., Нар. сл.). Параўн. польск. skrawek ‘тс’, якое ад skraw ‘асколак, трэска’ < skrawać (Варш. сл.). Слова чаргаваннем галосных звязана з кро́іць, кро́ю (гл.), аналагічна да польск. stawać : stojać, napować : napajać і г. д. (Брукнер, 268), што можа сведчыць пра запазычанне. Аднак значэнне ‘малы кавалачак хлеба’ збліжае слова з акрае́ц, акра́йчык ‘тс’, скра́йка ‘тс’. Гл. скрайчык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сква́рка, шква́рка ‘падсмажаны або звараны кусочак сала’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 2, Шатал., Сл. ПЗБ, Нар. сл., ТС, ЛА, 4), ‘скрылік сала; кавалак сала’ (Сл. ПЗБ), скваро́к ‘скварка’ (Ян.). Укр. шква́рка, рус. сква́рка, шква́рка, шкво́рка, польск. skwarka, skwarek, в.-луж. šwjerč ‘вытапкі’, н.-луж. šwark, škwark, чэш. škvarek ‘скваркі, вытапкі’, славац. škvarka ‘вытапкі’. Дэвербатыў ад скварыць (гл.) з суф. ‑к(а). Карскі (Белорусы, 157) лічыў запазычаннем праз польск. skwarek з ням. Schwarte ‘свіная шкурка; шкварка’, на якое паўплывала варъ, сквара ‘жар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
увагну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
1. Сагнуць, уціснуць унутр чаго‑н., зрабіць паглыбленне ў чым‑н. Кнігі ўвагнулі паліцу. Шафа ўвагнула падлогу. □ Дзядзька пачаў збіраць кусочкі разбуранага гнязда. Пасля ўзяў сетку, увагнуў яе і стаў старанна складваць кусочак да кусочка ластаўчыну хатку. С. Александровіч.
2. Апусціць уніз, нагнуць, схіліць (плечы, шыю і пад.). Да .. [Петрыка] ідзе .. Падласка, рогі паставіла і галаву ўвагнула, убароць хоча. Крапіва. [Мікола] увагнуў плечы і ўпаў на тратуар. Якімовіч.
3. З цяжкасцю сагнуць. Дрот такі тоўсты, што ледзь увагнуў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сту́льцы ‘бульбяныя перапечкі’ (шуміл., ігн., Сл. ПЗБ), ‘густая каша з гарохавай мукі, халодная, парэзаная на шматкі’ (Анім. дад.), ‘стоўчаная ў ступе халодная каша з бульбы’ (Гіл.). Рус. пск. сту́льцы ‘пячэнне з гарохавай мукі, слупкі; слупкі квашаніны’. Відаць, ад стульцы ‘брускі’, памянш. да стулы (гл.), параўн. яшчэ рус. стул ‘рэч, тавар, прыпас у выглядзе абрубка або кола’. Арэальнае ўтварэнне, гл. таксама рус. пск. стульца́, сту́льчик, стуле́чек ‘цвёрды, застылы кусочак’, гл. Лутавінава, Псковские говоры, Ленинград, 1979, 35–38, дзе дапускаецца роднасць з літ. stýgti ‘тырчаць, рабіцца цвёрдым’. У сувязі з гэтым нельга выключыць утварэнне ад стуліць (гл.), параўн. сту́льны ‘сціснуты, збіты, густы’ (Ласт.). Параўн. стыльцы, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)