ку́зов
1. см. ко́роб 1;
2. (у автомобиля и т. п.) ку́заў, -зава м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лімузі́н, ‑а, м.
Закрыты кузаў легкавога аўтамабіля; тып аўтамашыны з такім кузавам. Сесці ў лімузін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насто́рч, прысл.
Разм. Старчма. [Самахвал] паставіў насторч свой кузаў і намагаўся выкінуць цэментную рошчыну, што прыліпла да дна. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ку́жань ’карзіна з бяросты’ (Шн.). Няясна. як звязана з кузаў 2 (гл.) у тым жа значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паво́зачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да павозкі. Павозачны кузаў.
2. у знач. наз. паво́зачны, ‑ага, м. Той, хто кіруе коньмі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манцёр, ‑а, м.
1. Спецыяліст па электраабсталяванню, электраправодцы; электраманцёр. Манцёр адключаў гірлянды рознакаляровых лямпачак і беражліва спускаў у кузаў машыны. Карпаў.
2. Тое, што і мантажнік.
[Фр. monteur ад monter — збіраць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ку́зуб ’пасудзіна вялікіх памераў’ (З нар. сл.). Таго ж паходжання, што і кузаў 2 (гл.). Словаўтварэнне пры дапамозе -«^‑суфіксацыі, як fcos/r«6,& < ßos/ra (Слаўскі, 3, 449; 34–36).⇉^
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дро́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Абл. Падскокваць, трэсціся. [Арлоўскі] хваравіта моршчыўся і стагнаў, калі сані дрогаліся ад тоўстых каран[ёў] дрэў. Паслядовіч. Пад нагамі ў .. [Салаўёва] гайдаецца і дрогаецца кузаў грузавіка. Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарэ́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Разм.
1. Скрывіць, сагнуць, скарабаціць. Сплюшчыўшы і скарэжыўшы кузаў «усюдыхода», Якавенка паімчаў далей. Мележ.
2. перан. Змяніць да непазнавальнасці, сказіць. Грымаса скарэжыла твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
масці́ць, машчу́, мо́сціш, мо́сціць; мо́шчаны; незак., што.
1. Рабіць насціл з дошак, бярвення.
М. падлогу.
2. Тое, што і брукаваць.
М. брук.
3. Старанна ўкладваць, размяшчаць (разм.).
М. мэблю ў кузаў.
|| зак. вы́масціць, -машчу, -масціш, -масціць; -машчаны (да 2 знач.), замасці́ць, -машчу́, -мо́сціш, -мо́сціць; -мо́шчаны (да 1 і 2 знач.) і намасці́ць, -машчу́, -мо́сціш, -мо́сціць; -мо́шчаны (да 1 і 3 знач.).
|| наз. машчэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)