ку́заў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ку́заў ку́завы
Р. ку́зава ку́заваў
Д. ку́заву ку́завам
В. ку́заў ку́завы
Т. ку́завам ку́завамі
М. ку́заве ку́завах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ку́заў, -зава, мн. -завы, -заваў, м.

Частка павозкі, экіпажа, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў.

|| прым. кузаўны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́заў, -зава м. ку́зов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́заў, ‑зава, м.

Частка павозкі, экіпажа, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў. У кузаве на бакавых лаўках сядзела поўна лётчыкаў. Грамовіч. Падыходзіць самазвал з поўным кузавам зеляніны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́заў1 ’частка павозкі, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў’ (ТСБМ). Гл. кузаў2.

Ку́заў2 ’карзіна з бяросты’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з рус. кузов ’тс’. Апошняе з тат. kyzau̯ (гл. Фасмер, 2, 402).

Ку́заў3 ’тып паселішча, двары ў якім размешчаны ўроскід’ (Яшк.). Да кузаў2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераку́льны, -ая, -ае (спец.).

Такі, які можа перакульвацца пры разгрузцы.

П. кузаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снегапагру́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Машына для пагрузкі ў кузаў грузавіка снегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтасамазва́л, ‑а, м.

Грузавы аўтамабіль, кузаў якога механічна перакульваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтапрычэ́п, ‑а, м.

Спецыяльны дадатковы кузаў, які прычэпліваецца да грузавога аўтамабіля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераку́льны, ‑ая, ‑ае.

Які перакульваецца пры разгрузцы. Перакульны вагон. Перакульны кузаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)