куда́хтанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. кудахтаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Кудахтанне курэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак.
1. Пра курэй: кудахтаць, утвараць сокат; пра насякомых, птушак: стракатаць, утвараць строкат.
Сакочуць куры.
Трывожна стракатала сарока.
2. Часта стукаць, страляць, трашчаць.
У лесе сакаталі кулямёты.
3. перан. Вельмі хутка, не сціхаючы, гаварыць (разм.).
|| наз. саката́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Куды́ркаць ’курлыкаць’ (ТС). Гукапераймальнае. Магчыма, кантамінацыя кудахтаць (гл.) і курлыкаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Клу́ша ’назва птушкі’ (Мат. Гом.). Рус. клуша ’квактуха, галка, чайка’. Гукапераймальнае. Звязваецца з лат. klukšet ’кудахтаць’ (Фасмер, 2, 255).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сакары́ць, сокори́ти ’кудахтаць’ (Клім., Бес.). Укр. сокори́ти ’тс’, сокору́ха — эпітэт курыцы. Мабыць, таго ж паходжання, што і сакатаць (гл.) з нарашчэннем ‑ар‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабалэ́хтаць ’перабоўтаць’ (карэліц., Жыв. сл.). Да пера- (гл.) і балэ́хтаць, якое з гукапераймання балэх! ’бух’, узмоцненага суфіксам ‑т‑ (< прасл. *‑ъt‑), як у кудахтаць і кудакаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раскуда́хтацца, ‑хчуся, ‑хчашся, ‑хчацца; зак.
1. Пачаць кудахтаць моцна і доўга (пра курэй).
2. перан. Разм. Раскрычацца без толку, без прычыны. [Нічыпар:] — Толькі ж не я збег ад цябе, а ты. Дык чаго ты раскудахталася годы? Асіпенка. — Раскудахталіся! — раптам раззлаваўся Хамутоўскі. — У ступі ды ўступі. Сам ведаю, што рабіць. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ка́ркаць (пра крык варон), укр. каркати, рус. каркать ’тс’. Іншаславянскія паралелі маюць іншую фанетычную структуру і шэраг іншых значэнняў, якія суадносяцца толькі як гукапераймальныя: чэш. krkáti ’адрываць’, славац. kŕkať ’квакаць’, польск. karkać ’кудахтаць’, серб.-харв. kŕkati ’хлябтаць’, славен. kȓkati ’гудзець’ (аб пчолах). Агульная форма гэтых заходне- і паўднёваславянскіх слоў: kъrkati. Маюць бліжэйшую паралель у літ. kūrkti ’квакаць’. Што датычыцца ўсходнеславянскіх паралелей, то для іх нельга дакладна рэканструяваць архетып. Мы дапускаем karkati, якое цяжка суаднесці з kъrkati, з аднаго боку, і з літ. kar̃kti ’кудахтаць’, з другога; у якасці паралелі да апошняй літоўскай формы мы б чакалі бел. *карокаць і ўсх.-слав. паралелі з поўнагалоссем (Слаўскі, 2, 78).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кра́каць ’крычаць (звычайна пра качак, варон і некаторых іншых птушак)’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш.). Укр. кракати, рус. кракать, ст.-рус. кракати ’тс’, серб.-харв. кра̑кат ’квакаць, кудахтаць’, славен. krȃkati ’каркаць’, польск. krakać, чэш. krakati, славац. krákať, н.-луж. křakaś ’тс’. Прасл. krakati — гукапераймальная лексема. Бліжэйшая індаеўрапейская паралель — лац. crōcio, crōcīre ’каркаць’ (Бернекер, 1, 603; Трубачоў, Эт. сл., 12, 92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расква́кліваць ’размазваць’ (мсцісл., Юрч. Вытв.). Да незафіксаваных *ква́кліваць < *ква́кліць (// ква́чыць), вытворнага ад квач (гл.) з узнаўленнем у корані псеўдаэтымалагічнага ‑к‑, які лагічна спалучаецца з эпентытычным плаўным. Гл. таксама квэкаць ’абрабляць, пэцкаць’ (< квэцаць, гл. квецаць). Той жа корань, відаць, і ў квакаці́ць: гразь пад нагамі квакаціць (Варл.), гл. У апошнім выпадку ўсё зводзіцца да гукапераймання, параўн. квакаць, квактаць (гл.) і балг. ква́ча ’кудахтаць, выседжваць куранят’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)