крыццё, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. крыць (у 1 знач.). Крыццё дамоў. Крыццё даху.

2. Матэрыял, якім крыюць. — Мяккага дахавага крыцця — 50 000 квадратных метраў. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кро́ўня ’верхняя пакрышка хамута’ (Касп.). Да крыць (гл.). Параўн. рус. кров ’покрыва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

настила́ть несов.

1. насціла́ць;

2. (мостить) масці́ць, намо́шчваць, насціла́ць; (покрывать) крыць; (пол) кла́сці; (камнем) брукава́ць, забруко́ўваць;

настила́ть мостову́ю масці́ць ву́ліцу;

настила́ть кры́шу крыць страху́;

настила́ть парке́т кла́сці парке́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

майстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Рабіць, вырабляць што‑н., звычайна ручным спосабам. Дзед Банэдык сядзеў пад кустом і майстраваў граблі. Чарнышэвіч. Будаўнікі канчалі крыць дахі баракаў і майстравалі сталы і драўляныя ложкі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кры́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад крыць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. у знач. прым. Які мае страху, дах, верх. Крыты ток. Крыты ганак. □ Купляй вопратку шытую, а хатку крытую. З нар.

•••

Шыта-крыта гл. шыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Прыдумаць многа чаго‑н. [Стэфа:] — З нашай тканіны ізаляцыю і шмат чаго іншага робяць. А з адыходаў плітку вырабляюць... Дакладней, будуць вырабляць, каб дахі на хаце крыць... [Мароз:] — Хм! Чаго толькі людзі не папрыдумваюць! Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кры́ша ’страха’ (Бір. Дзярж., Тарнацкі, Studia; Бяльк., ТС, Сл. паўн.-зах.). Укр. криша, рус. крыша ’тс’. Усходнеславянская інавацыя ад kryti (гл. крыць) пры дапамозе суфікса ‑ša (SP, 1, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукры́ш ’дышаль для парнай запражкі валоў’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, да ку‑крыць ’пакрываць сумесна’ і ўтворана па мадэлі на ‑ыш (параўн. па‑скрэбці > паскрэбыш) (Сцяцко, Афікс. наз., 76–77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вы́шыць, вы́шыты ’сплесці (скрынку з саломы)’ (драг., Выг. дыс.). Гл. шыць. У семантычных адносінах параўн. укр. пошива́тикрыць страху саломай’, польск. poszyć, чэш. poši(va)ti, серб.-харв. pòšiti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаяць, крычаць, адчытваць, бэсціць, крыць (разм.); прабіраць, грызці, пілаваць, распякаць, разносіць, чысціць, пушыць (перан.) □ рабіць разнос, крыць матам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)