Квітава́цца ’жывіцца, карміцца, эканоміць, быць ашчадным, вяртаць доўг, разлічвацца’ (Сл. паўн.-зах., Весці, 1969, 4, 132). Гл. квіт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квітару́сьнік ’кніжачка бланкаў, квітанцый, квітоў’ (Нар. сл.). Да квіт (гл.). Словаўтварэнне прадугледжвае тры суфіксы: ‑ар‑усь‑нік. На жаль, словы *квітар і *квітарусь не засведчаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раху́ба ’разлік, падлік; карысць, выгада’ (ТСБМ, Нас., Варл.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рухомая маёмасць; канец, квіт’ (Бяльк.), ’калатня, клопат, складаная справа’ (Растарг., Рам. 4), ’меркаванне, разлік’ (ТС), ст.-бел. рахуба ’разлік’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. rachuba ’лік, падлік’, ’разлік, спадзяванне’ (адзначае з XV ст., Борысь, 507) запазычана ў XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 81). Брукнер (451) мяркуе, што польскае слова ўтворана па мадэлі liczba з суф. ‑ba ад rachować ’лічыць’; паводле Карскага (2–3, 29), галосны u (у) усталяваўся ў польскім слове пад уплывам дзеяслоўнай асновы да яго запазычання ўсходнімі славянамі. Гл. раху́нак, рахава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квет ’краска, кветка’ (ТСБМ, Ян., Нас.), ’кветкі’ (ТС). Укр. квіт ’кветка’, рус. квет ’тс’, ст.-слав. цвѣтъ ’тс’, балг. цвят, мак. цвет, серб.-харв. цве̏т, славен. сvȇt, польск. kwiat, чэш. květ, славац. kvet, в.-луж. kwět, н.-луж. kwět. Пераход kvʼ > cvʼ звязвае паўднёваславянскі і ўсходнеславянскі арэалы (гл. цвет). Заходнеславянскія формы з пачатковым kv распаўсюдзіліся на заходнюю частку ўсходнеславянскага арэала. Прасл. květъ, якое мае рэгулярныя аблаўтныя адносіны з дзеясловам kvisti (гл. цвісці). Рэгулярных паралелей за межамі славянскіх моў, як здаецца, няма (Слаўскі, 3, 479). Але германскія назвы пшаніцы і белага колеру можна суаднесці са славянскай назвай кветкі, калі прыняць пад увагу магчымасць кентумнага рэфлексу для апошняй і дублета t/d. Параўн. гоц. ƕaitеis ’пшаніца’ і ƕeits ’белы’ і ст.-слав. свѣтъ ’свет’. Літ. kvietỹs, лат. kvìesis ’зерне пшаніцы’ лічыцца германскім (гоцкім) па паходжанню. З гэтага пункту погляду прасл. květъ можа разглядацца як кентумны дублет да прасл. světъ або як лексічнае пранікненне з невядомай кентумнай мовы. Тады адносіны паміж květъ і kvisti трэба разглядаць як другасныя, якія ўзніклі па вядомай індаеўрапейскай мадэлі аблаўта. Але неверагодна, каб дублет d/t быў характэрны як для květъ, так і для světъ, тым больш што формы з канцавым ‑d не засведчаны. Таму як прасл. květъ, так і прасл. světъ нельга лічыць надзейнымі паралелямі да гоц. ƕaitеis і ƕeits. Аб семантычнай рэканструкцыі прасл. květъ гл. Лекс. Палесся, 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)