квіт, -а́, М квіце́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).
Квітанцыя.
Паштовы к.
|| прым. квіто́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кві́т
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кві́т |
квіты́ |
| Р. |
квіта́ |
квіто́ў |
| Д. |
квіту́ |
квіта́м |
| В. |
кві́т |
квіты́ |
| Т. |
квіто́м |
квіта́мі |
| М. |
квіце́ |
квіта́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
квіт м., разг. квита́нция ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
квіт, ‑а, М квіце, м.
Разм. Квітанцыя. «Ідзі ў камору і купі сабе столькі пнёў, колькі высек, — казаў .. [бацька] вінаватаму. — Прынясеш квіт, тады забірай, а я пакуль што памаўчу». Лужанін. Мы па-гаспадарску прыглядаемся да дрэў, шукаючы адпушчаных для нас. Звяраем нумар па квіту, і вось яна — наша сасна. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Квіт ’пісьмовае пасведчанне аб чым-небудзь, квітанцыя, білет’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Гарэц., Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Жд. 3, КЭС, лаг., Касп.), ’хопіць, канец’ (ТСБМ, Касп., Нас., Бяльк.), ’вокліч незадавальнення чыім-небудзь нецярпеннем’ (Нар. лекс., Янк. БП). Апошняе ў выразе квіт тваёй міласці. Ст.-бел. квитъ ’квіт’ (з 1529 г.). Са ст.-польск. kwit ’тс’ (Булыка, Запазыч., 146). Польск. kwit у сваю чаргу з с.-лац. quitus ’вольны ад абавязкаў’ (магчыма, праз с.-в.-ням. quit ’вольны, аплачаны’) (Слаўскі, 3, 496).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кві́ты ’разлічыліся, расквіталіся’ (ТСБМ). Гл. квіт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квіта́цца ’расквітвацца, разлічвацца’ (ТСБМ, Нас.). Гл. квіт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Квіт́аць ’прымаць у разлік, задавальняць’ (Нас.). Гл. квіт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кві́та ’задавальненне, канец’ (Нас., Шат., Сл. паўн.-зах.). Гл. квіт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квіто́к ’квітанцыя, талон’ (ТСБМ, Бяльк.), ’запіска, пісьмовы дазвол’ (Нас., Грыг., Сл. паўн.-зах., Шат.). Гл. квіт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)